Якаб Фрыдрых Эрхарт ( або Allgemeine deutsche Biographie & Neue deutsche Biographie (Digitale Register): Friedrich Ehrhart, 4 лістапада 1742 — 26 чэрвеня 1795) — нямецка-швейцарскіDNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Friedrich EhrhartVirtual International Authority File: Friedrich Ehrhart (1742—1795) батанік, міколаг і фармацэўт.

Біяграфія Якаб Фрыдрых Эрхарт нарадзіўся ў камуне Хольдэрбанк 4 лістапада 1742 года.

З юнацкасці Эрхарт вывучаў прыродазнаўчыя навукі. З 1774 па 1776 год ён вучыўся ва Упсальскім універсітэце, у тым ліку ў выбітнага шведскага вучонага Карла Лінея. З 1778 года Якаб Фрыдрых Эрхарт парадкаваў калекцыі нямецкага натураліста, хіміка і фармацэўта Іагана Герхарда Райнгарда Андрээ у Гановеры.

15 верасня 1779 года ён выявіў невялікае балота, вада якога мела моцны пах серы. Гэта крыніца серы неўзабаве стала выкарыстоўвацца для лячэння падагры і рэўматызмуDer Limmerbrunnen .

Якаб Фрыдрых Эрхарт памёр у Гановеры 26 чэрвеня 1795 года.

Навуковая дзейнасць Якаб Фрыдрых Эрхарт спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобныя і на насенных раслінах, а таксама на мікалогііInternational Plant Names Index: Jakob Friedrich Ehrhart (1742—1795).

Навуковыя працы Chloris hanoverana. 1776. Supplementum systematis vegetabilium, generum et specierum plantarum. 1781. Beiträge zur Naturkunde. 7 Bände, 1787 bis 1792.

Ушанаванні Род раслін Ehrharta Thunb. сямейства Злакі быў названы ў яго гонар.

Літаратура Rochus von Liliencron: Ehrhart, Friedrich. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 5, Duncker & Humblot, Leipzig 1877, S. 713 f.

Спасылкі

DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Friedrich Ehrhart Virtual International Authority File: Friedrich Ehrhart (1742—1795) Allgemeine deutsche Biographie & Neue deutsche Biographie (Digitale Register): Friedrich Ehrhart

Катэгорыя:Батанікі Швейцарыі Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Постаці швейцарскай мікалогіі Катэгорыя:Міколагі Германіі Катэгорыя:Фармацэўты Германіі