«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у найвышэйшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.
У 1992—2003 гадах клуб гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х гадоў з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.
У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 годзе праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.
У 2011 годзе клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.
2015 год У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013». Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе.
2016 год У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.
2017 год У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.
2018 год У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.
2019 год У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.
2020 год У пачатку 2020 года доўгі час заставалася адкрытым пытанне аб удзеле «Маладзечна» ў Першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у Першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладзечанскага раёна, у лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу ўласнікаў «Андэрдога», аднак пазней з-за рознагалоссяў «Андэрдог» увогуле зняўся са спаборніцтваў, а «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу. Нягледзячы на дрэнны старт, «Маладзечна» з цягам часам захапіла лідарства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап.
У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладзечанскага клуба Мікіта Крыўцоў.
У фінальным этапе Другой лігі маладзечанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на стыкавыя матчы супраць светлагорскага «Хіміка» за месца ў Першай лізе на наступны сезон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў Другой лізе.
2021 год У пачатку сезона 2021 фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладзечна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні.
Маладзечанскі клуб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Мінскім дывізіёне Другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пенальці мінскаму БДУ (0:0, 0:0, пен. 1:4).
У Першай лізе У студзені 2022 года ў выніку недахопу каманд для Першай лігі АБФФ прапанавала «Маладзечна» месца ў другім дывізіёне. У лютым 2022 года клуб падаў дакументы для праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе. «Маладзечна» стала серадняком турніру і завяршыла сезон на 8-м месцы з 13. Сезон 2023 «Маладзечна» таксама правяло перважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы з 17.
Папярэднія назвы 1989—1992: «Металург» 1993—2000: «Маладзечна» 2001—2003: «Маладзечна-2000» 2004—2010: «Маладзечна» 2011—2012: «Забудова» 2013—2014: «Маладзечна-2013» 2015—2018: «Маладзечна-ДЮСШ-4» з 2019: «Маладзечна»
Дасягненні
БССР Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991 Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991
Рэспубліка Беларусь Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2000, 2024 Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 4 месца (1994/95) Паўфіналіст Кубка Беларусі (2): 1992, 1993/94
Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Трэнерскі штаб Аляксандр Храпкоўскі (нар. 1975) — галоўны трэнер Ігар Чумачэнка (нар. 1976) — старшы трэнер Сямён Хаткевіч (нар. 1998) — трэнер
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат БССР СезонЛігаГалыАчкіЗаўвагі 1989 Другая — 2 (Д2) 1 22 15 4 3 53–19 34 Выхад у Першую лігу 1990 Першая (Д1) 4 30 17 6 7 44–26 40 1991 Першая (Д1) 1 28 17 7 4 68–24 41
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 9 15 5 5 5 11–12 15 Паўфінал 1992/93 Першая (Д1) 13 32 7 10 15 34–40 24 Чвэрцьфінал 1993/94 Першая (Д1) 9 30 10 11 9 35–31 31 Паўфінал 1994/95 Першая (Д1) 4 30 12 11 7 48–30 35 Чвэрцьфінал 1995 Першая (Д1) 5 15 8 1 6 33–19 25 Чвэрцьфінал 1996 Першая (Д1) 8 30 11 8 11 42–33 41 1/8 фіналу 1997 Першая (Д1) 13 30 7 9 14 28–44 30 Чвэрцьфінал 1998 Вышэйшая (Д1) 14 28 4 4 20 21–51 16 Чвэрцьфінал 1999 Вышэйшая (Д1) 16 30 2 5 23 21–71 11 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2000 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 76–16 74 1/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2001 Вышэйшая (Д1) 10 26 8 5 13 23–47 29 1/8 фіналу 2002 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 3 20 23–59 13 1/8 фіналу 2003 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 7 20 19–52 16 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2004 Першая (Д2) 13 30 9 4 17 27–54 31 1/16 фіналу Адмова і пераход у Другую лігу 2005 Другая (Д3) 12 26 5 3 18 21–54 18 1/32 фіналу 2006 Другая (Д3) 16 32 5 5 22 33–71 20 1/32 фіналу 2007 Другая (Д3) 14 30 7 4 19 28–71 25 1/32 фіналу 2008 Другая (Д3) 8 30 11 10 9 55–43 43 1/32 фіналу 2009 Другая (Д3) 3 26 15 3 8 55–31 48 1/16 фіналу 2010 Другая (Д3) 4 34 17 6 11 69–52 57 1/16 фіналу 2011 Другая (Д3) 4 30 17 7 6 58–38 58 1/32 фіналу 2012 Другая (Д3) 15 36 12 2 22 45–86 38 1/32 фіналу 2013 Другая (Д3) 10 24 6 4 14 32–51 22 1/64 фіналу 2014 Другая — Б (Д3) 8 22 9 1 12 43–41 28 1/32 фіналу Матчы за 15 месца 16 2 1 0 1 4–5 2015 Другая — А (Д3) 1 18 13 3 2 49–13 42 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 4 14 5 5 4 18–15 20 2016 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 60–22 43 1/32 фіналу 2017 Другая (Д3) 6 26 13 6 7 70–37 45 1/16 фіналу 2018 Другая (Д3) 9 28 8 7 13 46–64 31 1/32 фіналу 2019 Другая (Д3) 3 28 22 1 5 91–26 67 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу 2020 Другая — A (Д3) 1 20 15 3 2 59–18 48 1/64 фіналу Адмова і вяртанне ў Другую лігу Фінальны этап (Д3) 3 10 4 1 5 15–20 13 Пераходныя матчы 2 0 1 1 0–4 2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 1 18 17 0 1 99−12 51 1/16 фіналу Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 1 1 0 1 0 0–0 Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 2 0 0–0 Атрыманне месца ў Першай лізе 2022 Першая (Д2) 8 24 7 8 9 30–45 29 1/16 фіналу 2023 Першая (Д2) 11 32 11 8 13 51–56 29 1/16 фіналу
Галоўныя трэнеры
Сяргей Бароўскі (1989—1994) Канстанцін Харламаў (1994) Людас Румбуціс (1994—1995) Ігар Бялоў (1996—1997) Леанід Кучук (1998) Барыс Лазарчык (1999) Людас Румбуціс (2000 — ліпень 2002) Аляксандр Кісцень (ліпень — лістапад 2002) Вячаслаў Акшаеў (2003, да мая) Ігар Гасюта (май — ліпень 2003) Руслан Лукін (ліпень 2003—2007) Аляксандр Гармаза (2008—2012) Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014) Дзмітрый Ганчараў (красавік — снежань 2014) Аляксандр Гармаза (2015—2016) Сяргей Дараховіч (люты — снежань 2017) Аляксей Вяргеенка (сакавік 2018 — красавік 2020) Сяргей Дараховіч (красавік 2020 — ліпень 2023) Аляксандр Храпкоўскі (з ліпеня 2023)
Крыніцы
Спасылкі
(да 2014 года) (з 2014 года)
Маладзечна