Герб Мсціслава — геральдычны сімвал Мсціслава, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука з мячом — „Малая Пагоня“».
Падчас расійскага панавання імператрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Мсціславу новы герб:
У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй, у срэбным полі, чырвоная лісіца, якая бяжыць, каторых звяроў ваколіцы гэтага горада маюць багата.
Вылучэнне чырвонай лісіцы (пазней — воўка) як нейкай асаблівасці Мсціслава з’яўляецца штучным вынікам творчасці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсцерскай канторы Расійскай імперыіШляхі развіцця беларускай геральдыкі // .
У сучаснай Беларусі з невядомых прычынаў 29 лістапада 2000Решение Мстиславского райисполкома от 29 ноября 2000 г. № 11/2. статус афіцыйнага геральдычнага сімвалу Мсціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расійскага гарадскіх гербаў. Аўтар гэтага герба — С. Рассадзін.
Афіцыйнае апісанне:
У срэбным полі французскага шчыта з сіняга воблака выходзіць далонь Гасподняя, узброеная стальным мячом, а пад ёю гербавая эмблема Мсціслаўскага княства, чырвоны воўк, павернуты налева.
Тым часам, згодна з адзінай вядомай выявай герба Амсціслаўскага княства, што размяшчаецца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), яго геральдычным сімвалам была «Пагоня».
Літаратура
Катэгорыя:Мсціслаў Мсціслаў