Герб Мазыра́ — афіцыйны геральдычны сімвал Мазыра. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 г. пад № 61.
Афіцыйнае апісанне:
У сінім полі барочнага шчыта ўзлятае чорны арол з залатымі дзюбай, языком і лапамі.
Герб Мазыра мае даўнюю гісторыю ўжывання (з некаторымі зменамі) і адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.
Гісторыя
Герб быў нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 28 студзеня 1577: «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з сярэбраным шыльдам на грудзях; на шыльдзе — чырвоная літара S» С. 72—73. (манаграма Стэфана Баторыя).
Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:
10 верасня 1609 сярэбраны шыльд з літарай «S» замянілі на пусты чырвоны. У XVII ст. пэўны час на шыльдзе быў герб «Трубы» Радзівілаў.
У час расійскага панавання імператрыца Кацярына II 22 студзеня 1796 даравала Мазыру новы герб, створаны на аснове папярэдняга.
У сучаснай Беларусі 22 лютага 1994 статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Мазыра атрымаў варыянт гарадскога герба без шыльдаРешение сессии Мозырского городского Совета депутатов от 22 февраля 1994 г. № 80..
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Герб города Мозыря // «Геральдика Беларуси»
Катэгорыя:Мазыр Мазыр