K-pop (кэй-поп, , абрэвіятура ад англ. Korean pop; кар. 가요 каё) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі, уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, хіп-хоп і сучасны рытм-н-блюз.
Паводле аўтара амерыканскага музычнага часопіса Rolling Stone, K-pop ўяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнергетычнага японскага попа» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на англійскай мове». K-pop «ідзе па лініі змешвання стыляў, спалучае і спевы, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфекты».
K-pop — гэта не проста музыка, K-pop ператварыўся ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасці лічбавага кантэнту, K-pop дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі.
Глядзіце таксама J-pop «Gangnam Style» Kara BTS PSY Джэсі Stellar Itzy Хёна
Спасылкі
K-POP Official YouTube Channel Хіт-парад Billboard Korea K-Pop Hot 100 — Billboard.com
Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Жанры поп-музыкі Катэгорыя:Музыка Паўднёвай Карэі