Час вайны падзяляецца на чатыры ўмоўныя перыяды: 1700—1706: ваенныя дзеянні Паўночнага саюзу — Маскоўская дзяржава, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая — супраць Швецыі. Пасля пачатковых поспехаў Саюзу ў 1701—1705, Швецыя разбівае Данію, Саксонію і Рэч Паспалітую, і пачынае падрыхтоўку да паходу ў Расію. 1707—1709: ваенныя дзеянні Швецыі супраць Маскоўскай дзяржавы. Рускі паход шведскага войска (1708—1709) і яго разгром у Палтаўскай бітве. 1710—1718: аднаўленне Паўночнага саюзу, поспехі рускіх войскаў у Прыбалтыцы і Фінляндыі. Рускія і польскія войскі выцясняюць шведаў у Памеранію. 1719—1721: Брытанія падтрымлівае Швецыю. Замацаванне рускіх заваяванняў.
1697 1697: Галштынскі герцаг Фрыдрых IV пабраўся шлюбам з Гедвігай-Сафіяй, сястрой Карла XII. На тэрыторыю герцагства ўводзіцца 5 тыс. шведскіх салдат і будуюцца крэпасці, якія адрэзалі Данію ад кантынентальнай Еўропы.
1698 1699 крас. 1699: Дагавор Даніі з Маскоўскай дзяржавай. ліст. 1699: Дагавор Маскоўскай дзяржавы з саксонскім курфюрстам Аўгустам.
1700 пач. 1700: 7-тысячнае саксонскае войска ўступае ў Інфлянты. Узяты г. Дзінамюндэ. Аблога Рыгі (12.2.1700). пач. 1700: 16 тыс. салдат дацкага войска разгортваюць наступ у Галштыніі. пач. 1700: Экспедыцыя Карла XII у Данію, падтрыманая англа-галандскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Рука. Аблога Капенгагена. 7(18).8.1700: Дагавор у Травендале паміж Швецыяй і Даніяй, якая адмаўляецца ад саюза з Масковіяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай, якая прызнае незалежнасць Галштыніі. Данія выплачвае Швецыі ваенныя выдаткі. 9(20).8.1700: Расія аб'яўляе вайну Швецыі. Аблога Нарвы маскоўскім войскам. 1700: Экспедыцыя Карла XII у Інфлянты, Аўгуст здымае аблогу Рыгі. 19(30).11.1700: Параза маскоўскіх войскаў пад камандаваннем герцага дэ Кроа (35 тыс. салдат, 145 гармат) ад шведскіх войскаў Карла XII (12 тыс. салдат і 38 гармат) пад Нарвай. Страты рускіх 6 тыс. чал. забітымі і каля 7 тыс. палоннымі і зніклымі без весткі, уся артылерыя, абоз. Страты шведаў 2 тыс. чал. зіма 1700/1701: Войска Карла XII размяшчаецца на зімовых кватэрах у раёне Дэрпта.
1701 лют. 1701: Дагавор Пятра I і Аўгуста ў Біржах (Жамойць, ВКЛ). лета 1701: Няўдалы напад 4 караблёў шведскай эскадры на Архангельск. Два карабля селі на мель і захопленыя рускімі. 9(20).7.1701: Саксонскае войска Аўгуста пабітае шведамі пад Рыгай. Шведы захапілі Варшаву. 29.12.1701 (9.1.1702): Пры Эрэстферы шведскія войскі генерала Шліпенбаха (7 тыс. чал.) пабітыя рускімі войскамі Б.П. Шарамецева (17 тыс.чал.). Страты шведаў 3 тыс. чал., 6 гармат, 350 палонных; страты рускіх - 1 тыс. чал. Шарамецеў атрымаў званне генерал-фельдмаршала і ўзнагароджаны ордэнам Андрэя Першазваннага.
1702 9.7.1702: Параза аб'яднанага польска-саксонскага войска пад камандаваннем Аўгуста II (30 тыс. салдат і 48 гармат) у бітве са шведскім войскам Карла XII (16,3 тыс. салдат і 4 гарматы) пад Клішавым, паміж Кракавам і Варшавай. Шедскае войска перамагло саксонцаў пад Торунню і Кракавым. 18.7.1702: Разгром 30-тысячным рускім войскам пад камандаваннем Б.П. Шарамецева корпусу генерала Шліпенбаха пад Гумельсгофам у Інфлянтах. 31.7.1702: Карл XII з 300 вершнікамі ўзяў Кракаў. 11(22).10.1702: Узяцце крэпасці Нотэбург рускімі войскамі пад камандаваннем Пятра I.
1703 25.4 (6.5).1703 -1(12).5.1703: Аблога і ўзяцце крэпасці Ніеншанц рускімі войскамі начале Пятра I, Б.П. Шарамецева. 1.5.1703: Перамога шведскай кавалерыі пад камандаваннем Карла XII (3,2 тыс.) над саксонскай конніцай фельдмаршала Штайнаў (3,5 тыс.) пад Пултускай (Польшча). Шедскае войска перамагло саксонцаў пад Данцыгам і Познанню. 7(18).5.1703: Захоп двух судоў шведскай эскадры Нумерса каля Ніеншанца атрадам на 30 лодках пад камандай Пятра I. 16(27).5.1703: Заснаваны Санкт-Пецярбург. Закладзеныя Петрапаўлаўская крэпасць і Краншлот (Кранштадт). май-чэрв. 1703: Рускія войскі ўзялі крэпасці Ям, Капор'е, Марыенбург. 7(18).7.1703: Параза шведскіх войскаў Крангіёта паўночней Пецярбурга. Шведы адкінутыя да лініі Выбарг-Кексгольм.
1704 14.1.1704: Варшаўскі сойм аб'яўляе аб дэтранізацыі Аўгуста II і абранні каралём Станіслава Ляшчынскага, прыхільніка шведаў. Рэч Паспалітая ўступіла ў вайну на баку Швецыі. Сандамірская канфедэрацыя (: Сандамірская канфедэрацыя) аб'яўляе рашэнне Варшаўскага сойма пазапраўным. 20.6.1704: Прадстаўнікі Сандамірскай канфедэрацыі, апазіцыі новаму каралю Станіславу Ляшчынскаму, заключылі з Маскоўскай дзяржавай дагавор (Гл.падр. Нарвскі дагавор) паводле якога прыхільнікі Аўгуста пачыналі ў саюзе з Маскоўскай дзяржавай вайну супраць Швецыі. Пачалі разгортвацца ваенныя дзеянні маскоўскіх, саксонскіх і антыўрадавых войскаў на тэрыторыі Польшчы і ВКЛ. 2(13).7.1704: Рускімі адбіты напад шведскіх войскаў генерала Майдэля на Пецярбург. 12(23).7.1704: Рускімі адбіты напад шведскай эскадры дэ Пруа на Котлін. 13(24).7.1704: Войска Б.П. Шарамецева ўзяло Дэрпт. жн. 1704: Рускімі адбіта новы напад шведскіх войскаў генерала Майдэля на Пецярбург. 9(20).8.1704: Рускія войскі ўзялі Нарву. 8.1704: Рускія, саксонскія і польскія войскі ўзялі Варшаву. 6(17).9.1704: Шведскае войска пад камандаваннем Карла XII узяло Львоў. восень 1704: Карл XII рухаецца да Варшавы. Аўгуст II адыходзіць да Кракава і Дрэздэна.
1705 Урадывая войскі Станіслава Ляшчынскага разбіты пад Варшавай. вясна 1705: Рускія войскі канцэнтруюцца ў Гродна. студзень: Шведы пачалі аблогу маскоўскіх войскаў у Гродна. 8(19).5.1705: Рускія войскі адыходзяць ад Гродна да Кіева. лета 1705: Абарона Пецярбурга ад войскаў генерала Майдэля і адмірала Анкерштэрна. снеж. 1705: Карл XII рухаецца ад Варшавы на Гродна.
1706 2(13).2.1706: Перамога шведскага войска пад камандаваннем генерала Рэйншыльда (12 тыс. салдат і 8 гармат) над руска-саксонскім войскам пад камандаваннем генерала Шуленбурга (19 тыс. салдат і 12 гармат) пад Фраўштатам (Саксонія). ліст. 1706: Карл XII з Полацка праз Луцк і Люблін рухаецца да Дрэздэна. Захоп шведамі Саксоніі. 12(1).7.1706: Забойства манахаў у Полацку. Фельдмаршал Шарамецеў скіраваны супраць корпуса Левенгаўпта ў Курляндыі, Пётр I з асноўным войскам выступіў з Полацка ў Вільню. 13(24).9.1706: У Альтранштадце пад Лейпцыгам Аўгуст II падпісвае мірны дагавор з Карлам XII, адмаўляючыся ад кароны Рэчы Паспалітай і скасоўваючы саюз з Масковіяй, абявязаўся выплаціць кантрыбуцыю. 18(29).10.1706: Руска-саксонскія войскі (35 тыс.) пад камандаваннем А.Д. Меншыкава разграмілі пад Калішам шведска-польскія войскі (27 тыс.) пад камандаваннем А.А. Мардэфельда, які сам здаўся ў палон.
1707 1708 3(14).7.1708: Шведскія войскі Карла XII (больш 30 тыс.) наносяць паразу рускаму войску пад камандаваннем А.Д. Меншыкава і Б.П. Шарамецева (да 30 тыс.) у бітве пры Галаўчыне. Рэшткі пераможаных адстпупілі пад Смаленск. 7(18).7.1708: Шведы займаюць Магілёў. 30.8(10.9).1708: Паспяховы бой авангарда рускага войска (генерал М.М. Галіцын) супраць шведскага атрада пад камандаваннем Роса. 9(20).9.1708: Бой пры в. Раеўка. 14(25).9.1708: Войска Карла XII ад в. Старышы пачынае рух на Украіну. жн.-верас. 1708: Няўдалая аблога корпусам шведскага генерала Лібекера Пецярбурга. 28.9(9.10).1708: Перамога рускіх войскаў (16 тыс.) пад камандаваннем Пятра I над корпусам Левенгаўпта (15 тыс.) пры в. Лясной. Страты шведаў 8 тыс. забітымі, каля. 1 тыс. палоннымі, 17 гармат і ўвесь абоз з харчам для войска Карла XII; страты рускіх войскаў - каля 4 тыс. забітымі і параненымі. Рэшткі пераможаных злучыліся з асноўнымі шведскімі сіламі. 9-10.1708: Няўдалыя спробы шведскіх войскаў захапіць Старадуб. 25.10(5.11).1708: Гетмана Мазепа адкрыта перайшоў на бок шведаў. 1-2.11.1708: Атрад А.Д. Меншыкава знішчае гетманскую рэзідэнцыю крэпасць Батурын з запасамі харчоў і боепрыпасаў. 7(18).12.1708: Шведскія войскі ўзялі г. Вепрык.
1709 18.4 - 18.5.1709: Пасля пераходу запарожцаў на чале з кошевым атаманам Гардыенкам на бок шведаў атрад Якаўлева ліквідуе Запарожскую Сеч. 30.4(11.5) - 27.6(8.7).1709: Абарона рускім гарнізонам пад камандаваннем палкоўніка А.С. Келіна Палтавы ад шведаў. 27.6(8.7).1709: Разгром шведскага войска Карла XII (24 тыс., 32 гарматы) рускім войскам пад камандаваннем Пятра I (42 тыс., 72 гарматы) у бітве пад Палтавай. Страты шведаў 9 тыс. забітымі, 3 тыс. палоннымі. Запалоненыя фельдмаршалы Рэйншыльд, Левенгаўпт і 1-ый міністр граф К. Піпер. Страты рускіх войскаў - 5 тыс. забітымі і параненымі. Праз тры дні пад Перавалочнай здаліся рэшткі шведскага войска (каля 15 тыс.). Карл XII і Мазепа збеглі ў Асманскую імперыю. ліп. 1709: Аўгуст II з 14 тыс. войскам уступае ў Польшчу. 26.9(7.10).1709: Новы саюзны дагавор заключаны ў Торуні Пятром I і Аўгуста II (ад Саксоніі). Аўгуст абвясціўся каралём Рэчы Паспалітай. 11(22).10.1709: Новы саюзны дагавор Маскоўскай дзяржавы з Даніяй у Капенгагене. 15(26).10.1709: Рускія войскі ўступаюць на тэрыторыю Курляндыі і Інфлянтаў. Аблога Рыгі.
1710 28.2.1710: Перамога шведскага войска пад камандаваннем генерала Стэнбока (17,6 тыс салдат і 34 гарматы) над дацкім войскам пад камандаваннем генерала Ранцаў (21,7 салдат і 32 гарматы), якое высадзілася ў Швецыі пад Гельсінгборгам. 20(31).3.1710: У Гаазе дзяржавы Вялікага саюза (Англія, Галандыя, Аўстрыя) падпісваюць акт аб паўночным нейтралітэце. 13(24).6.1710: Капітуляцыя шведскага гарнізона Выбарга перад рускімі войскамі пад камандаваннем генерал-адмірала Ф.М. Апраксіна і Пятра I. 4(15).7.1710: Шведскі генерал-губернатар граф Н. Штрэмберг здаў Рыгу рускім войскам пад камандаваннем Б.П. Шарамецева. 8(19).8.1710: Рускія войскі ўзялі Дзінамюндэ. 14(25).8.1710: Рускія войскі пад камандаваннем генерал-паручніка Боўра прынялі капітуляцыю шведскага гарнізона Пернава (Пярну). жнів. 1710: Узяцце рускімі войскамі крэпасці Арэнсбург на востр. Эзэль. 8(19).9.1710: Капітуляцыя шведскага гарнізона Кексгольма. 29.9(10.10).1710: Капітуляцыя шведскага гарнізона Рэвеля. 20.11(1.12).1710: Асманская імперыя аб'яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.
1711 студз. 1711: Крымскі хан Даўлет-Гірэй урываецца на Украіну. Спустошаныя Бахмут, Зміеў, Мерэфа. Не дайшоўшы Харкава, татары пачалі адыход у Крым. 22.2(5.3).1711: У Маскоўскай дзяржаве апублікаваны царскі маніфест аб пачатку вайны з Асманскай імперыяй. 30.5(10.6).1711: Рускія войскі ўступаюць у Малдавію. Малдаўскі гаспадар Дзм. Канцемір пераходзіць на бок Масквы. 9-11(20-22).7.1711 Аблога туркамі рускага лагера каля ўрочышча Новыя Станілешці. 12(23).7.1711: Мірны трактат паміж Масквой і Стамбулам. Асманскай імперыі вернуты Азоў. Горад Таганрог мусіў быць зрыты. 14(25).7.1711: Рускія войскі пад камандаваннем К.-Э. Рэне ўзялі ў туркаў г. Браілаў. 16(27).7.1711: Генерал Рэне атрымлівае загад Пятра I вярнуць горад туркам. жнів. 1711: Дацкае войска (18 тыс. пяхоты і 9 тыс. кавалерыі) уступае ў Памеранію. Саксонскае войска пад камандаваннем Аўгуста II (10 тыс. кавалерыі і 6 тыс. рускіх драгунаў) уступае ў Памеранію. Сумесная аблога Штральзунда і Вісмара.
1712 чэрв. 1712: Рускае войска канцэнтруецца ў Памераніі. 3(14).11.1712: Войскі шведскага галоўнакамандуючага Стэнбока ўзялі Ростак (Мекленбург). 9(20).12.1712: Дацка-саксонскія войскі (19 тыс. чал., 43 гарматы) пад камандаваннем караля Даніі Фрэдэрыка IV пабітыя шведскім маршалам Стэнбокам (каля 15 тыс. чал., 30 гармат) у бітве пры Гадэбушы каля в. Валкенштэт. Маскоўская дапамога начале з А. Д. Меншыкавым спазнілася да бітвы.
1713 31.1(11.2).1713: Рускае войска перамагае Стэнбока пад Фрыдрыхштатам у Галштыніі. Аблога Тонінгена. 4(15).5.1713: Стэнбок капітулюе ў крэпасці Тонінген. 10(21).5.1713: Рускай эскадры, пасля абстэлу з мора, здаўся Гельсінгфорс. 11(22).5.1713: Руская эскадра захоплівае Борга і вяртаеццаў Краншлот. 4(15).7.1713: Руска-саксонскія войскі захопліваюць востр. Руген. 15(26).7.1713: Другое ўзяцце Гельсінгфорса рускімі войскамі. 28.8(8.9).1713: Рускі дэсант пад камандаваннем Апраксіна запахіў Або, сталіцу шведскай Фінляндыі. 18(29).9.1713: Капітуляцыя шведскага гарнізона Штеціна.