Rattus exulans — жывёла роду сысуноў сямейства мышыных.

Назва

Rattus exulans вядомы ў іншых мовах як малы пацук ()Соколов В. Е. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский, русский, английский, немецкий, французский. / под общей редакцией акад. В. Е. Соколова. — М.: Рус. яз., 1984. — С. 187, ціхаакіянскі пацук (), палінезійскі пацук (Rattus exulans (mammal) ).

Апісанне Rattus exulans адрозніваецца ад іншых пацукоў малымі памерамі. Мае карычневы мех, кароткія тонкія ногі, вялікія вушы. Старыя асобіны дасягаюць у даўжыню 15 см ад галавы да пачатку хваста і важаць да 80 г. Хвост не перавышае даўжыню цела і галавы, на кончыку пакрыты дробнымі лускавінкамі.

Rattus exulans усяедны. Вядзе пераважна начны вобраз жыцця. Будуе гняздо ля карэнняў дрэў, хмызнякоў, у скалах. Лёгка узбіраецца на дрэвы.

Распаўсюджанне Rattus exulans — трэці па распаўсюджанасці пацук пасля шэрага і чорнага. Жыве пераважна ў трапічных краінах Акіяніі і Паўднёва-Усходняй Азіі, аднак сустракаецца і на Новай Зеландыі, Японіі, заходнім узбярэжжы ЗША, дзе клімат умераны. Арэал уключае лугі, хмызнякі і лясы, аднак Rattus exulans патрабуе адэкватнага забеспячэння харчам і жыллём (асабліва ва ўмераных шыротах).

Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі. Шырокае распаўсюджанне звязана з рассяленнем чалавека. У астранезійскіх народаў было прынята паляванне на Rattus exulans і ўжыванне яго мяса ў ежу, таму пацукоў наўмысна завозілі на шматлікія астравы Ціхага акіяна. У нашы дні разглядаецца як шкоднік і вынішчаецца.

Спасылкі Rattus exulans (Peale, 1848) R.J. Pierce, Kiore (Rattus exulans) impact on breeding success of Pycroft's petrels and little shearwaters MERE ROBERTS, Origin, Dispersal Routes, and Geographic Distribution of Rattus exulans, with Special Reference to New Zealand

Катэгорыя:Пацукі