Роберт Ро́бінсан (; , , паблізу г. Чэстэрфілд, — , ) — англійскі хімік-арганік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1920). Замежны член АН СССР (1966).
Біяграфія Ступень доктара навук атрымаў па заканчэнні Манчэстэрскага ўніверсітэта (1910). Прафесар арганічнай хіміі Сіднейскага (1912—1915), Ліверпульскага (1915—1921), Манчэстэрскага (1922—1928) і Лонданскага (1928—1930) універсітэтаў, прафесар хіміі Оксфардскага ўніверсітэта (1930—1955).
У 1939—1941 гадах прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі, у 1945—1950 гадах прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства.
Узнагароды Нобелеўская прэмія па хіміі (1947) «За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў».
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Р Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві Катэгорыя:Асобы