Леанід Фёдаравіч Бражнык (, сяло Маскаленкі, Белапольскі раён, Сумская вобласць — ) — беларускі оперны спявак (бас). Народны артыст БССР (1959).
Біяграфія У 1951—1952 гадах — саліст Маскоўскай філармоніі. З 1953 года — саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1964 года — выкладчык Беларускай кансерваторыі. Выступаў як канцэртны спявак.
Творчасць Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Для яго характэрны майстэрства пераўвасаблення, натуральнасць сцэнічных паводзін, створаныя ім вобразы адрозніваюцца завершанасцю пластычнага малюнка.
Партыі Даніла, Анішчук («Алеся», «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Мельнік («Русалка» А. Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» Барадзіна), Мамыраў («Чарадзейка»), Гудал («Дэман»), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» Мусаргскага), Мефістофель («Фаўст» Гюно), Збігнеў («Страшны двор» Манюшкі), Фернанда («Трубадур»), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д. Расіні) і іншае.
Узнагароды Народны артыст БССР (1959). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне вакальных твораў Мусаргскага ў 1956 годзе.
Крыніцы
Літаратура Бражник Леонид Федорович // Муз. энциклопедия. — М., 1973. — Т. 1. — С. 553.
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці Катэгорыя:Басы