Аляксандр Сяднёў (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам беларускага клуба «Дынама-Брэст».
Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе МПКЦ і «Белшыны». Апошнія гады правёў у складзе наваполацкага «Нафтана».
Трэнерская кар’ера У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў новаствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клуб спачатку ў Першую, а потым і ў Вышэйшую лігу. Пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клуб, Сяднёў выканаў пастаўленую мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.
У Вышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клуб здолеў заняць 6 месца ў сезоне 2010 і 5 месца ў сезоне 2011, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнера. У 2011 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама» і з 1 снежня афіцыйна ўзначаліў гэты клуб. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў (аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёна адразу пасля матча з «Нёманам»). Хутка пасля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны».
Выдатна правёў з «Белшынай» сезон 2015, калі, нягледзячы на фінансавыя праблемы і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4-е месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона Сяднёў абвясціў, што пакідае бабруйскі клуб.
У студзені 2016 года ўзначаліў магілёўскі «Дняпро», які па выніках сезона 2016 вывеў у Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў магілёўскі клуб.
У лютым 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб казахстанскага клуба «Актабэ», дзе стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы, а ў студзені 2019 года заняў пасаду галоўнага трэнера. З-за фінансавых праблем «Актабэ» ў сезоне 2019 выступаў моладзевым складам, таксама з каманды былі зняты 12 ачкоў, у выніку «Актабэ» заняў апошні 12-ы радок і выбыў у Першую лігу.
У снежні 2019 года ўзначаліў брэсцкі «Рух», які выйшаў у Вышэйшую лігу. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года.
У студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага «Ардабасы». У сезоне 2021 прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 года, нягледзячы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клуба, падоўжыў кантракт з «Ардабасы». У 2022 годзе разам з клубам выйграў Кубак Казахстана, а ў 2023 годзе прывёў клуб да першага ў яго гісторыі чэмпіёнства.
Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».
Дасягненні
Ігравыя Чэмпіён Беларусі (2): 1996, 2001 Уладальнік Кубка Беларусі: 1996, 2001
Трэнерскія Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2009 Чэмпіён Казахстана: 2023 Уладальнік Кубка Казахстана: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Трансмаш Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Савіт Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Трэнеры ФК Актабэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Рух Брэст Катэгорыя:Трэнеры ФК Ардабасы Шымкент