Іпекакуа́на (Carapichea ipecacuanha), ванітоўны корань, ірвотны корань — кветкавая расліна сямейства марэнавых.

Паўхмызняк вышынёю да 60 см. Карэнішча мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраныя ў паўшарападобныя галоўкі.

Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі, Калумбіі і Цэнтральнай Амерыкі. Вырошчваюць як лекавую сыравіну.

Карэнішча мае 2—3 % алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вялікіх дозах выклікае рвоту.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Марэнавыя Катэгорыя:Кусцікі Катэгорыя:Лекавыя расліны