Уладзі́мір Іва́навіч Пракапцо́ў (нар. 8 жніўня 1953, Жгуна-Буда, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, з 1998 па 2023 — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984). Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, членам Беларускага камітэта ІКОМ, членам камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.
Біяграфія У 1975 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 1998 да 2023 года — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам у 2010 годзе праведзена рэстаўрацыя і музеефікацыя Мірскага замка, у 2018 завершаны капрамонт будынка і адкрыта новая пастаянная экспазіцыя Музея В. Бялыніцкага-Біруліbelta.by.
Сям’я Жонка — Вера Паўлаўна Пракапцова (1947—2021), беларуская мастацтвазнаўцаПайшла з жыцця доктар мастацтвазнаўства, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вера Паўлаўна Пракапцова .
Галерэя
Публікацыі Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Альбом. Серыя «Славутыя мастакі з Беларусі» (2012), 72 стар. — ISBN 978-985-01-0967-5 Станіслаў Жукоўскі. Альбом. Серыя «Славутыя мастакі з Беларусі» (2012), 71 стар. — ISBN 978-985-01-0977-4
Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 12 т. Т. 12. — Мінск, 2001. Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 6. — Минск, 2008. БД «Беларусь у падзеях i асобах».
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Добрушскім раёне Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Добруша Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання