thumb|Дэвіз на дзяржаўнай пячатцы Бразіліі Ordem e Progresso () — нацыянальны дэвіз Бразіліі, які выкарыстоўваецца з моманту яе ўтварэння. Дэвіз з'яўляецца выразам палітычных ідэй пазітывізму ў скарочанай форме ад выказвання Агюста Конта "любоў як прынцып, парадак як аснова, прагрэс як мэта» (фр. L'amour pour principe et l'ordre pour base; le progrès pour but). Дэвіз размешчаны на дзяржаўным сцягу краіны.

Сэнс выраза — дзяржава імкнецца да рэспубліканскіх ідэалаў: забеспячэння роўнасці грамадзян перад законам, сацыяльнай адказнасці, а таксама да развіцця маральных і інтэлектуальных якасцей народа і дзяржавы.

Спасылкі BRAZIL: Order and Progress, Ronald Hilton, World Association of International Studies Forum Q&A Нацыянальная пячатка Бразіліі

Катэгорыя:Дэвізы Катэгорыя:Фразеалагізмы Катэгорыя:Бразілія