210px|left|thumb|Праліў Сміта на карце Праліў Сміта () — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе астравы Грэнландыя і Элсмір. З’яўляецца паўночнай часткай праліва Нэрса. Злучае мора Бафіна на поўдні і заліў Кейна — на поўначы.
Быў названы Уільямам Бафінам у 1616 годзе ад імя англійскага дыпламата Томаса Сміта. Прычым сам Бафін, як і некаторыя яго паслядоўнікі, выкарыстаў назву Заліў сэра Томаса Сміта (Sir Thomas Smith’s Bay), бо лічыў што гэта заліў, які вядзе да горнага ланцуга, які ён назваў пагоркі Крокера (Crocker Hills).
Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Пралівы Канады