Андрэй Скорабагацька (нар. , , УССР) — беларускі футбаліст (паўабаронца, нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у гродзенскім «Нёмане».

Кар’ера футбаліста Выхаванец СДЮШАР горада Запарожжа. З 1986 года доўгі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам першага чэмпіянату незалежнай Беларусі ў 1992 годзе. У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ перамог у Кубку Беларусі і ў чэмпіянаце Беларусі. Пазней вярнуўся ў Магілёў, дзе і завяршыў кар’еру іграка ў 2004 годзе ў складзе «Тарпеда-Кадзіна».

Кар’ера трэнера У 2004 годзе ўзначаліў «Тарпеда-Кадзіна», пасля спынення існавання гэтага клуба стаў трэнерам слонімскага «Камунальніка». У 2008 годзе вярнуўся ў якасці асістэнта ў «Дняпро», які ўзначаліў 8 жніўня таго ж года. Прывёў магілёўскі клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2009, а ў наступным годзе — да раўнда плей-оф Лігі Еўропы. У жніўні 2011 года быў вызвалены ад пасады галоўнага трэнера магілёўскага клуба.

У снежні 2012 года стаў старшым трэнерам клуба «Мінск». У кастрычніку 2013 года, пасля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера. У якасці выканаўцы абавязкаў давёў клуб да канца сезона.

Пасля заканчэння сезона, у снежні 2013 года, быў зацверджаны галоўным трэнерам «Мінска». У чэрвені 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў, але застаўся ў мінскім клубе ў якасці куратара юнацкага футбола. У снежні 2014 года дадаткова стаў трэнерам у штабе моладзевай зборнай Беларусі, дзе заставаўся да лістапада 2016 года, калі пакінуў каманду разам з Ігарам Кавалевічам.

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Мінск», стаўшы асістэнтам новага галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева. У снежні 2017 года ўслед за Кандрацьевым пакінуў сталічны клуб.

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кандрацьева ў бабруйскай «Белшыне». У кастрычніку 2018 года разам з Кандрацьевым пакінуў бабруйскі клуб.

У лютым 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі, складзенай з футбалістаў 2003 года нараджэння. Пазней узначальваў зборную гэтых футбалістаў ужо ў якасці юніёрскай у 2021 годзе.

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб гродзенскага «Нёмана». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні

Ігравыя Чэмпіён Беларусі: 1996 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999 Уладальнік Кубка Беларусі: 1996 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 1992 (11 галоў)

Трэнерскія Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Трансмаш Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Трэнеры ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Трэнеры ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе