Даменіка Фе́ці (Domenico Fetti; каля 1588, Рым — ) — італьянскі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.

Творчасць

Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр'еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».

Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.

Літаратура Феці // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рыме Катэгорыя:Мастакі Італіі