Сесіл Джон Родс (, , Bishop’s Stortford, , Англія — , Muizenberg (каля Кейптаўна), Капская калонія) — англійскі і паўднёваафрыканскі палітычны дзеяч, бізнесмен, будаўнік уласнай сусветнай імперыі, ініцыятар англійскай каланіяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы.

Біяграфія У 1870 прыбыў разам са сваім старэйшым братам у Афрыку, каб стаць фермерам, аднак у 1871 захапіўся «алмазнай ліхаманкай» і заснаваў прадпрыемства па здабычы алмазаў. У 1873 вярнуўся на радзіму, каб працягнуць адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1881 удзельнічаў у стварэнні алмазнай манаполіі De Beers. У 1881 быў абраны ў парламент Капскай калоніі. У 1885 пачаў кампанію па далучэнні да Брытанскай імперыі афрыканскіх зямель на поўнач ад Капскай калоніі. У 1889 заснаваў Брытанскую паўднёваафрыканскую кампанію. У 1890 стаў прэм’ер-міністрам Капскай калоніі. Шляхам дыпламатыі і ваеннай сілы вымусіў кіраўніка амандэбеле Лабенгулу перадаць у выглядзе канцэсіі ў 1891 шырокія тэрыторыі, якія сталі брытанскімі калоніямі, названыя яго імем — Паўночная і Паўднёвая Радэзіі. Пазней гэтыя валоданні сталі ядром дзяржаў Замбія (1964) і Радэзія (1965). У 1895 Родс у прыватным парадку фінансуе няўдалы напад на бурскія рэспублікі Трансвааль (Рэйд Джэймсан) з мэтай аб’яднання Паўднёвай Афрыкі пад брытанскім сцягам. У 1896, пасля разгрому атрада Джэймсана, Родс вымушаны быў падаць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Капскай калоніі.

Літаратура Apollon B. Davidson: Cecil Rhodes and his time. Protea Book House, Pretoria 2003 Anthony Thomas: Rhodes: the race for Africa. Penguin Books, London 1997 Brian Roberts: Cecil Rhodes: flawed Colossus. Norton, New York 1988

Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыя ПАР Катэгорыя:Прэм'ер-міністры Капскай калоніі Катэгорыя:Гісторыя Замбіі Катэгорыя:Гісторыя Зімбабвэ Катэгорыя:Удзельнікі англа-бурскіх войн Катэгорыя:Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі