Сце́ржань — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 18 км на поўдзень ад горада Чашнікі каля вёсак Застарынне і Ротна.

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,32 (1,26Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км, найбольшая шырыня 0,4 (0,49) км. Даўжыня берагавой лініі 3,17 (3,6) км. Плошча вадазбору 22,6 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя — 1,54 м. Аб’ём вады ў возеры 0,00077 млн м³ Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у канцавых частках возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. У возера ўпадаюць 2 ручаі і на поўначы выцякае канава ў раку Лукомка.

Літаратура

Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лукомкі