250px|thumb|Жыхары горада Кобрын. Каля 1916 Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расіі. Строі былі сфарміраваныя і існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагоддзяў.
Беларускі нацыянальны касцюм пачаў сваё фармаванне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагоддзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагоддзя цалкам сфармаваўсяНародны традыцыйны касцюм Беларускія народныя строі .
На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцей традыцыйнага адзення ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў вопраткі, у характары арнаменту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй»Беларускае традыцыйнае адзенне . Пры вылучэнні асобнага строю ўлічваюць супольнасць паўсядзённае і святочнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэнняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюмы.
Даследчыкі вылучаюць больш за 30 строяў. Асноўныя з іхЭтнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9: Мсціслаўска-Клімавіцкі строй Брагінскі строй — тэрыторыя Усходняга Палесся, пераважна паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці; Буда-Кашалёўскі строй — Падняпроўе, пераважна Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны Быхаўскі строй Ваўкавыска-Камянецкі стройБелавежская пушча як гістарычна-культурны рэгіён Беларусі — Панямонне: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны; Вілейскі строй — Цэнтральная Беларусь: паўночны захад Мінскай і паўночны ўсход Гродзенскай абласцей; Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — усход Заходняга Палесся: Тураў, Давыд-Гарадок і Столін; Дамачаўскі строй // Tradycyja / Belarusian Traditional Culture 12 декабря 2020. — Заходняе Палессе: Дамачава, паўднёвы захад Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў (уздоўж ракі Буг), на тэрыторыі Польшчы (ваколіца г. Владава) і ў паўднёва-заходніх раёнах Валынскай вобласці; Дзісенскі строй — Падзвінне:Пастаўскі,Шаркаўшчынскі,Мёрскі ,Глыбоцкі раёны Віцебскай вобласці Дубровенскі стройВыява — Падняпроўе (паўднёвы сход Віцебскай вобласці, часткова Смаленшчына); Калінкавіцкі строй — Усходняе Палессе: Калінкавіцкі, Светлагорскі, Жлобінскі раёны; Капыльска-Клецкі строй — Цэнтральная Беларусь: Капыльскі, Клецкі, Уздзенскі, Нясвіжскі; Кобрынскі строй — Жабінкаўскі і Кобрынскі раёны; Краснапольскі строй — Падняпроўе: Краснапольскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Чачэрскі, Чэрыкаўскі раёны; Лепельскі строй — Падзвінне: Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі раёны; Лунінецкі стройЛялька-грэлка на імбрык у намітцы лунінецкага строю Фрагмент фартуха (Лунінецкі раён, ХІХ ст.) Ляхавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь: Ляхавіцкі, Нясвіжскі, Клецкі раёны; Магілёўскі строй — Падняпроўе: Магілёўскі, Быхаўскі, Шклоўскі, Слаўгарадскі, Рагачоўскі раёны; Маларыцкі строй — Заходняе Палессе: Маларыцкі і поўдзень Кобрынскага раёна; Мастоўскі строй — Панямонне: Мастоўскі, Шчучынскі, Зэльвенскі раёны; Мотальскі стройМотальскі строй. Выява — Заходняе Палессе: невялікая тэрыторыя Іванаўскага раёна (в. Моталь, в. Цішкавічы, в. Асаўніца); Навагрудскі строй — Панямонне: Наваградскі, Карэліцкі, Слонімскі, Лідскі раёны; Неглюбскі строй — Падняпроўе: Веткаўскі, поўдзень Краснагорскага і паўднёвы захад Новазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласці Расіі; Пінска-Івацэвіцкі стройПінска-Івацэвіцкі строй. Выява — Заходняе Палессе: Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі і Пінскі раёны; Пухавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь між Слуцкам і Асіповічамі па берагох ракі Пціч; Расонскі строй Слуцкі строй — Цэнтральная Беларусь: г. Слуцк і вакольныя вёскі. Смаленскі стройСмаленскі народны касцюм Жаночы сялянскі касцюм Смаленскай губерні кан. XIX — пач. XX ст. Турава-Мазырскі строй
Гл. таксама Беларускія нацыянальныя галаўныя ўборы Брыль (капялюш)
Крыніцы
Літаратура Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка; [маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мінск : Ураджай, 2001. Бялявіна, В. М. Жаночы касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 350 с. Бялявіна, В. М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 303 с. Кацар, М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. — Мінск, 1996. Маленко, Л. И. Белорусский костюм XIX—XX вв. / Л. И. Маленко. — Минск : Белорусская наука, 2005. Маслова, Г. С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в XIX — нач. XX вв. / Г. С. Маслова // Восточно-славянский этнографический сборник. — М., 1956. Багачова В. Ю. Магілёўскі строй. Асаблівасці вясельнага адзення ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 18 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2015. — 376 с. ISSN 2221-9919
Спасылкі Беларускія народныя строі Мапка беларускіх строяў Строі Магілёўскай вобласці Беларускае традыцыйнае адзенне Строі, ці Cвяточнае традыцыйнае адзенне беларусаў
Катэгорыя:Беларускі касцюм