Ру́ба — былы гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цяпер у гарадскіх межах Віцебска. Знаходзіўся ў юрысдыкцыі Віцебскага гарсавета (Чыгуначны раён).
Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Дзвіне, за 15 км ад Віцебска, аўтамабільнымі дарогамі Руба злучаная з Віцебскам, Гарадком, Суражам.
Даліна Дзвіны каля Рубы каньёнападобная, пойма звужаецца да 10—20 м. На правым і левым берагах ракі радовішча даламітаў. Пластавы паклад звязаны з адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). У рэчышчы Дзвіны даламіты выходзяць на дзённую паверхню.
Гісторыя На карце XVIII ст. (План генеральнага межавання Віцебскага павету) вёска Руба пазначаная толькі на правым беразе Дзвіны, а насупраць яе ў Дзвіну ўцякае аднайменная рэчка Руба.
Руба вядомая з пачатку XIX стагоддзя як цэнтр фальварка, куды ў 1834 годзе ўваходзіла 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета, паблізу найбуйнейшых на Заходняй Дзвіне парогаў, небяспечных для суднаў і плытоў. У 1909 годзе вёска і фальварак ва ўласнасці Піскунова.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабінавіцкім сельсавеце Віцебскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 13 чэрвеня 1942 года карны атрад расстраляў у былым пасёлку Вярхоўе і яго акрузе 75 жыхароў.
З 31 ліпеня 1970 года — гарадскі пасёлак у падпарадкаванні Чыгуначнага райсавета горада ВіцебскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні вёскі Руба Віцебскага раёна ў гарадскі пасёлак і перадачы яго ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).. 7 ліпеня 1972 года ў склад Рубы ўвайшла вёска ВярхоўеРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).. У 2017 годзе Руба была ўключаная ў гарадскія межы Віцебска.
Насельніцтва 2006 год — 8,1 тыс. чал. 2016 год — 7 652 чал. 2017 год — 7 662 чал.
Эканоміка Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышчы, на паверхню выходзяць старажытныя пласты даламітаў — найбуйнейшае ў Беларусі радовішча высакаякасных вапнякоў. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас завадскі пасёлак. Была пабудавана чыгуначная ветка даўжынёй 22 км.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гарналыжны цэнтр «Руба». Побач з Рубай аздараўленчы цэнтр «Жалезнякі».
Славутасці Помнік на магіле ахвяр фашызму Помнік на магіле Невядомага салдата Помнік у гонар 1-й Віцебскай імя УЛКСМ партызанскай брыгады Царква ў гонар велікамучаніка Панцеляймона Дэндрапарк
Вядомыя асобы Кацярына Віктараўна Лаўрыненка (1977—2025) — беларускі гісторык. Людміла Іванаўна Пісарава (1939—2011) — беларуская актрыса.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Гарадскі пасёлак Руба Горнолыжный центр в г. п. Руба Надвор’е ў пасёлку Руба
Катэгорыя:Геаграфія Віцебска