Сусве́тная метэаралагі́чная арганіза́цыя (СМА, , ) — спецыялізаваная міжурадавая ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне метэаралогіі. Заснавана ў 1947 годзе. З’яўляецца кампетэнтным органам ААН па пытаннях назірання за станам атмасферы Зямлі і яе ўзаемадзеяння з акіянамі. Штаб-кватэра СМА знаходзіцца ў Жэневе, Швейцарыя. Беларусь з’яўляецца членам арганізацыі з 1948 года.

У дзень уступлення ў сілу Канвенцыі аб заснаванні СМА, 23 сакавіка, адзначаецца Сусветны метэаралагічны дзень.

Гл. таксама Сусветная служба надвор’я

Літаратура

Морина О. М., Дербенцева А. М., Морин В. А. Метеорология и климатология: учебное пособие — Хабаровск: Изд-во Тихоокеан. гос. ун-та, 2013. — 68 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-7389-1275-7.

Спасылкі Афіцыйны сайт Всемирная метеорологическая организация (ВМО) // Гидрометценетр России Всемирный информационный погодный сервис // Всемирная метеорологическая организация Всемирная Метеорологическая Организация (ВМО) // Метео Энциклопедия Всемирный метеорологический день (День метеоролога) 2023 // Экалагічны інфармацый1ны цэнтр «Эко-Инфо» ЦНБ НАН Беларусі

Катэгорыя:Метэаралогія Катэгорыя:Спецыялізаваныя ўстановы ААН