Сце́рнік, Бусоўня — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Обаль, за 36 кіламетраў на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,5 (за 1,2Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Ключагорская.

Плошча паверхні возера 0,26 (0,28Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км², даўжыня 800 метраў, найбольшая шырыня 400 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,1 км, плошча вадазбору 2,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, месцамі невыразныя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія ўмерана звілістая.

Возера бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры