Бражнік мёртвая галава (Acherontia atropos, Manduca atropos) — матыль сямейства .

Вялікі матыль з масіўным брушкам. Размах крылаў больш за 10 см. Самы буйны прадстаўнік сямейства ў фаўне Еўропы, з’яўляецца другім паводле велічыні матыльком Еўропы (пасля )Хелгард Райххолф-Рим. Бабочки. Самый популярный справочник. — М.: Астрель, 2002. і першым паводле памеру цела. Адметнай асаблівасцю з’яўляецца характэрны малюнак на грудзях, які нагадвае чалавечы чэрап, што паслужыла асноваю для стварэння цэлага шэрага легендаў і забабонаў пра гэтага матыля.

Этымалогія Лацінская бінамінальная назва Acherontia atropos узыходзіць да грэчаскай міфалогіі. Ахеран у міфалогіі — адна з 5 рэк у падземным царстве мёртвых, таксама слова «Ахерон» ужывалася для абазначэння глыбіні і жахаў пекла. або Атропа (, «няўхільная») — няўмольная, няўхільная доля (смерць) — імя адной з трох мойр — багінь лёсу, якія пераразалі нітку чалавечага жыцця.

Беларуская назва «мёртвая галава» паходзіць ад характэрнай рысы афарбоўкі матыля — наяўнасці на грудзях жоўтага малюнка, які нагадвае чалавечы чэрап. У большасці еўрапейскіх народаў гэты матылёк носіць назву, падобную па значэнні з беларускай.

Таксанамія і сістэматыка

Першае навуковае апісанне бражніка мёртвая галава было зроблена Карлам Лінеем у яго працы «Systema naturæ», пад назвай Sphinx atropos. Пазней, у 1809 годзе, нямецкі энтамолаг Якаб Генрых Ласпейрэса перанёс матылька ў выдзелены ім род Acherontia, да якога ён адносіцца і па гэты дзень.

Род Acherontia вылучаюць у трыбу . Сваяцтва паміж відамі ў межах трыбы цалкам не даследаванаIan J. Kitching: Phylogeny of the death´s head hawkmoth, Acherontia [Laspeyres], and related genera (Lepidoptera: Sphingidae, Acherontiini), Systematic Entomology 28 (2003) 71—88.

Біялагічнае апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 40-50 мм, максімальна — да 70 мм. Размах крылаў у самцоў 90-115 мм, у самак — 100—130 мм.

Палавы дымарфізм выяўлены слаба. Пярэднія крылы цёмна-бурыя, больш чым у 2 разы даўжэй сваёй шырыні, з прывостранай вяршыняй, з 2 папярочнымі шырокімі зубчастымі рыжавата-чорнымі палосамі са складаным малюнкам і жоўтым апыленнем. Іх вонкавы край роўны.

Заднія крылы вохрыста-жоўтыя з 2 папярочнымі цёмнымі палосамі, звычайна ў 1,5 разы даўжэй сваёй шырыні, прыкметна скошаны да задняга краю. Маюць неглыбокую выемку па сваім вонкавым краі перад анальным вуглом.

Вага самцоў 2-6 г, самак — 3-8 г. Галава чорна-карычневая або амаль чорная.

Грудзі чорна-карычневага або сінявата-бурага колеру з вохрава-жоўтым малюнкам, якія нагадваюць сабою чалавечы чэрап з чорнымі вачамі. Гэты малюнак зменлівы і можа цалкам адсутнічаць — напрыклад, у формы . Патагіі і тэгулы чарнавата-блакітныя.

Ніжні бок грудзей і апошніх сегментаў брушка — вохрава-жоўтага колеру. Апошнія 2, радзей 3 сегменты брушка ў самца цалкам шэра-блакітныя, альбо чорныя. У самкі так афарбаваны толькі апошні сегментRolf Reinhardt, Kurt Harz: Wandernde Schwärmerarten. Totenkopf-, Winden-, Oleander- und Linienschwärmer. In: Die Neue Brehm-Bücherei Bd. 596. 2., unveränderte Auflage. Westarp Wissenschaften, Magdeburg, Heidelberg, Berlin und Oxford 1996, ISBN 3-89432-859-2, S. 32..

Афарбоўка пярэдніх крылаў зменлівая — можа быць рознай ступені інтэнсіўнасці, уключаючы наяўнасць плям і цёмных палос. У большасці выпадкаў пярэднія крылы бура-чорнага, месцамі чорнага колеру, падзеленыя на тры палі дзвюма папярочнымі, складана размаляванымі, хвалістымі палосамі жоўта-папялістага колеру. Заднія крылы вохрава-жоўтыя з дзвюма чорнымі папярочнымі палосамі. Вонкавая паласа шырэйшая, з зубчатым краем. Палосы зменлівыя па сваёй шырыні і афарбоўцы — могуць быць бурага колеру або выяўленымі настолькі моцна, што амаль зліваюцца адна з адной. На задніх крылах жылкі R5 і M1 размяшчаюцца на кароткім агульным сцябле.

Брушка развітое, даўжынёй да 60 мм і дыяметрам да 20 мм, пакрыта прылеглымі лускавінкамі. Яно без пэндзлікаў з лускавінак на канцы, жоўтае, з чорнымі кольцамі і падоўжнай шырокай сінявата-шэрай паласой па цэнтры. У самца брушка крыху завострана, у самкі — акругленае, ззаду тупое.

Вочы круглыя​​, голыя. Хабаток кароткі, тоўсты, даўжынёй ад 10 да 14,5 мм, пакрыты вейчыкамі. Губныя шчупікі добра развітыя, загнуты дагары, з вонкавага боку густа пакрытыя лускавінкамі, шчыльна прыціснутыя да галавы. Вусікі кароткія, стрыжнепадобныя, рэзка звужаныя і злёгку выгнутыя перад вяршыняй. Валодаюць 2 радамі вейчыкаў на вентральным баку кожнага членіка. У самкі яны верацёнападобныя, без вейчыкаў. Ногі скарочаныя і тоўстыя. Лапкі з 4 падоўжнымі радамі моцных шыпоў. Сярэднія і заднія лапкі заціснуты з бакоў. Пульвілус адсутнічае, параніхіум рэдукаваны да кароткай шырокай лопасці. Заднія галёнкі з 2 парамі шпор.

На цёмным грудным аддзеле цела матыля светлы малюнак у выглядзе чалавечага чэрапа з перакрыжаванымі пад ім касцямі, што паслужыла асновай для стварэння цэлага шэрагу легенд і забабонаў пра гэтага матылька. Брушка тоўстае з чорнымі і жоўтымі папярочнымі палоскамі і з блакітнавата-сіняй падоўжнай палосай.

Арэал

Глабальны арэал з’яўляецца мульцірэгіянальным — ахоплівае Афрыку і заходнюю частку Палеарктыкі.

Аўтахтонны на поўдзень ад Альпаў. Бражнікі мёртвая галава распаўсюджаны ў трапічным і субтрапічным паясах Старога Свету да Туркменіі на ўсходзе. Залёт гэтага віду адзначаны таксама ў наваколлі ПаўладараDubatolov V.V., Titov S.V. 2011. Discovery of Acherontia atropos L. (Lepidoptera, Sphingidae) in North-East Kazakhstan // Amurian zoological journal. Vol. III. No 1. P. 58-59, colour plate V. (Паўночна-Усходні Казахстан). Сустракаецца ў Паўднёвай, збольшага і Цэнтральнай Еўропе, на Азорскіх астравах, у Афрыцы, Мадагаскары, Блізкім Усходзе, Сірыі, Турцыі, Паўночным ІранеPittaway, AR. 1993. The hawkmoths of the western Palaearctic. Harley Books, London. У Крыму і Беларусі рэдкі залётны від.

На тэрыторыі Расіі маюцца знаходкі гэтага віду з многіх абласцей: Астраханскай, Валгаградскай, Саратаўскай, Маскоўскай, Смаленскай, Калужскай, Краснадарскага краю, Пензенскай і з Паўночнага КаўказаМёртвая голова в Красной книге Краснодарского края . На Каўказе сустракаецца ў Абхазіі, Карачаева-Чаркесіі, Усходняй Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У Сібіры — непацверджаныя сабранымі экзэмплярамі паведамленні з поўдня Цюменскай вобласціСитников, 2009; цыт. паводле: Dubatolov, Titov, 2011.

Першапачатковай радзімай еўрапейскіх папуляцый з’яўляецца Паўночная Афрыка. Нават папуляцыі, якія жывуць на поўдні Еўропы, перыядычна маюць патрэбу ў папаўненні за кошт мігрантаў з больш паўднёвых рэгіёнаў.

Міграцыі і час лёту Адносіцца да відаў, якія ажыццяўляюць штогадовыя пералёты на поўнач.

У залежнасці ад умоў надвор’я працягласць міграцыйных пералётаў можа адрознівацца. У спрыяльныя гады бражнікі далятаюць да Ісландыі. На тэрыторыі Расіі такія мігрантныя асобіны знаходзілі пад Санкт-Пецярбургам, Петразаводскам і нават на Кольскім паўвостраве.

Acherontia atropos сустракаецца ў Афрыцы круглы год у пакаленнях, якія бесперапынна следуюць адно за адным. У Еўропе першыя мігруючыя матылькі з’яўляюцца, у большасці выпадкаў, пачынаючы з мая, часам ужо з сакавіка-красавіка, разам з асобнымі матылькамі, якія перажылі еўрапейскую зіму ў стане кукалкі.

Першая хваля мігруючых асобін слабее на працягу чэрвеня, другая хваля з’яўляецца ў жніўні і верасні. Яйцы аплодненых самак спеюць падчас міграцыйнага палёту на поўнач. Калі паспяванне завершана, матылі больш не працягваюць палёт і, знайшоўшы кармавую расліну вусеняў, адкладаюць яйцы. Першыя матылькі ў большасці выпадкаў не знаходзяць расліны бульбы у дастатковай колькасці і адкладаюць яйцы на іншыя кармавыя віды раслін.

З ліпеня да верасня матылі прылятаюць з поўдня ў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. На поўдні еўрапейскай часткі арэала дае два пакаленні ў год, у цёплую восень назіраецца і частковая трэцяя генерацыя.

Месцапражыванне

Сустракаецца ў розных ландшафтах, пераважна ў далінах, у культурным ландшафце, на палях і плантацыях. Таксама засяляе адкрытыя, парослыя хмызнякамі ландшафты. Аддае перавагу сухім раёнам, якія выграваюцца сонцам. У Цэнтральнай Еўропе сустракаецца пераважна ў культурных ландшафтах, часта на бульбяных палях і плантацыях.

На Каўказе сустракаецца ў перадгор’ях, радзей у нізінных мясцовасцях. У гарах падымаецца на вышыні да 700 метраў над узроўнем мора, аднак падчас міграцыі можа залятаць на вышыні да 2500 метраў над узроўнем мора.

Асаблівасці біялогіі

Паліфаг, палівальцінны эўрыбіёнт. Імага актыўныя ў змярканні і да поўначы. Іх часта прыцягваюць штучныя крыніцы святла, аднак да іх прылятаюць толькі самцы і самкі, гатовыя да адкладвання яец.

Харчаванне імага адыгрывае важную ролю не толькі ў падтрыманні жыцця, але і для паспявання яец у целе самкі.

Кароткі і тоўсты хабаток не дазваляе матылю харчавацца нектарам кветак і служыць для харчавання выцякаючымі драўнянымі сокамі, а таксама сокамі пашкоджаных пладоў і садавіны. Аднак да сілкавання апошнімі матылі звяртаюцца вельмі рэдка. У адрозненне ад многіх іншых відаў, бражнік пры ўсмоктванні хабатком соку дрэў, мёду, вільгаці лічыць за лепшае не завісаць у палёце, а садзіцца на субстрат каля крыніцы ежы.

Бражнікі мёртвая галава ахвотна ядуць мёд, пранікаючы ў гнёзды і вуллі меданосных пчол, дзе праколваюць ячэйкі сот хабатком і смокчуць мёд, за адзін раз з’ядаючы 5-15 г. Можа пранікаць у вуллі дзікіх і хатніх пчол.

Вусені вельмі вялікія, ярка-жоўтыя з сінімі, чорнымі і зялёнымі косымі палоскамі на сегментах. Кормяцца на травяністых раслінах сямейства паслёнавых, у тым ліку на бульбе. Ёсць звесткі аб развіцці вусеняў на дрэвава-кустовых раслінах — язміне, брызгліне і інш. Зімуе кукалка ў глебе. Матыль, вусень і кукалка могуць выдаваць гукі.

Існавала тэорыя, што матылёк выдае гукі, падобныя да гукаў пчалінай маткі, якая нядаўна выйшла з кокана, абараняючы сябе, такім чынам, ад магчымасці быць забітым працоўнымі асобінамі пчол. Гэтая тэорыя не знайшла навуковага пацверджання, але ўсё роўна існуе сярод пчаляроў і на старонках жоўтай прэсы.

На самай справе гэтыя матылі супакойваюць пчол шляхам выдзялення хімічных рэчываў, якія маскіруюць іх уласны пах (хімічная мімікрыя). Да іх адносяцца чатыры тлустыя кіслоты: пальміталеінавая, пальміцінавая, стэарынавая і алеінавая, якія сустракаюцца ў такой жа канцэнтрацыі і такіх жа суадносінах у меданосных пчол. Таксама матылі малаадчувальныя да пчалінага яду і ў эксперыментах вытрымлівалі да 5 укусаў пчолR. F. A. Moritz, W. H. Kirchner, R. M. Crewe: Chemical Camouflage of the Death's Head Hawkmoth (Acherontia atropos L.) in Honeybee Colonies, Naturwissenschaften 78 (1991) 179—182 PDF. Але часам здараецца, што пчолы зажальваюць «рабаўніка» да смерці. Шкоднікам пчалярства не з’яўляецца з прычыны сваёй нізкай колькасці. Аднак многія пчаляры негатыўна ставяцца да гэтага матыля, лічачы яго шкоднікам. Таму часцяком яны імкнуцца ўсталяваць на ляткі ля вулляў драцяную сетку з вочкамі дыяметрам 8-9 мм, праз якія могуць пранікаць пчолы і трутні, але не бражнікі.

Бражнікі мёртвая галава, калі іх патрывожыць, выдаюць пранізлівы піск. Як менавіта матылёк здабывае гэты гук, доўгі час заставалася загадкай. Гэтым пытаннем у XVIII стагоддзі займаўся фізік і заолаг Рэнэ Антуан Рэамюр. Але толькі ў 1920 годзе выявіў, што гэты гук узнікае ў выніку ваганняў вырасту верхняй губы эпіфарынкса, калі бражнік засмоктвае паветра ў горла і працісквае яго назад. Вусень таксама можа выдаваць гук, але трэннем сківіц. За некалькі дзён да выхаду матыля гук можа выдаваць і кукалка ў выпадку яе механічнага раздражнення. Значэнне гэтых гукаў канчаткова не высветлена. Верагодна, яны служаць для адпужвання ворагаў.

Размнажэнне

Яйцо Авальнае, памерам 1,5×1,2 мм, матавае, бледна-зялёнага або блакітнага колеру. Звычайна размяшчаецца на ніжнім баку лісця кармавых раслін.

Вусень