Рыгор Багданавіч Багданаў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі (60-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943, пасмяротна).
Біяграфія Р. Б. Багданаў нарадзіўся ў вёсцы Марцюшы, цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях са жніўня 1941 года на Заходнім, Варонежскім і Цэнтральных франтах.
Батальён пад камандаваннем, якім камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Багданаў, вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро 24 верасня 1943 года. Байцы фарсіравалі Дняпро паўночней Кіева, захапілі два населеныя пункты і ўтрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка на працягу 10 контратак. У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 года Р. Б. Багданаў быў смяротна паранены.
Пахаваны ў вёсцы Жукін Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічы пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Суворава 3 ступені
Памяць У 1964 годзе імя Р. Б. Багданава прысвоена Бяскатаўскай сярэдняй школе ў Гарадоцкім раёнеПостановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имен защитников Родины школам Витебской области» .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне