Коханава — гарадскі пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Коханаўскага сельсавета. За 24 км ад Талачына, 106 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, аўтадарогамі звязаны з Оршай і Талачыном. Насельніцтва 4 192 чал. (2017).

Назва Сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Кохон Голынич"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 64..

Гісторыя Узнікла да сярэдзіны XV ст. на тэрыторыі Друцкага княства, уваходзіла ў склад удзела князя Васіля Краснага з роду друцкіх князёў. Потым ва ўладанні яго сына князя Івана Краснага-Друцкага. Пасля згасання роду Красных-Друцкіх, перайшло іх родзічу князю Васілю Юр’евічу Друцкаму-Талачынскаму. Упершыню згадваецца ў 1551 годзе як сяло Коханава ў спрэчцы спадкаемцаў князя Васіля Талачынскага. З 1565—1566 гадах Коханава ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. Належала Гарнастаям (з 1551), Сапегам (з 1554). У 1624 годзе мястэчка маёнтка Стараселле, 235 валок зямлі. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Копыскага, потым Аршанскага паветаў, з 1802 года Магілёўскай губерні, цэнтр воласці з 1861 года.

У 1785 годзе ў Коханаве налічвалася 57 двароў, 324 жыхары. У 1870-я побач з мястэчкам (4 км) пабудавана чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска—Брэсцкім участку Маскоўска—Брэсцкай чыгункі. У 1886 г. у мястэчку знаходзіліся царква, яўрэйская школа, народнае вучылішча (з 1868), бальніца (з 1870), паштовая станцыя, млын, 4 лаўкі.

У пачатку 20 ст. было каля 1200 жыхароў. 3 26.4.1919 г. Коханава — вёска, цэнтр аднайменнай воласці Гомельскай, з 18.11.1920 г. Віцебскай губерняў, з 15.2.1923 г. — цэнтр Вяліка-Коханаўскай воласці, з 3.3.1924 г. — у БССР, з 17.7.1924 г. — цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 15.7.1935 да 27.9.1938 г. — мястэчка, з 8.7.1931 г. — у складзе Талачынскага раёна, з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 28.6.1944 г. акупавана немцамі. 3 9.9.1946 г. — цэнтр адноўленага Коханаўскага раёна, з 19.2.1947 г. — гарадскі пасёлак, з 17.12.1956 г. — у Талачынскім раёне.

Насельніцтва 1758 — 324 чал. 1995 — 5,2 тыс. чал. 2004 — 4,8 тыс. чал. 2006 — 4,7 тыс. чал. 2016 — 4231 чал. 2017 — 4192 чал.

Эканоміка Працуе ільнозавод, лясніцтва, ВА «Будіндустрыя», 7 магазінаў, кафэ. Чыгуначная станцыя, аддзяленне сувязі.

Культура У пасёлку працуе бібліятэка, сярэдняя школа, сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

Славутасці Свята-Мікалаеўская царква Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Вядомыя асобы Фёдар Несцеравіч Шульгоўскі — ваенны дзеяч. Валерый Уладзіміравіч Путаў — ваенны дзеяч. Васіль Галубовіч — беларускі тэатральны мастак. Леан Патоцкі (1799—1864) — мемуарыст. Валерый Пятровіч Славук — беларускі мастак. Віктар Германавіч Казанцаў (1946—2021) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Пётр Аляксандравіч Красоўскі — вучоны.

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Кавунов П. Взгляд в завтра / П. Кавунов // Белорусская нива. — 1991. — 14 авг.

У гарадскім пасёлку Коханава // Сцяг Ільіча (Талачын). — 1992. — 25 студз. Чернушенко В. Кохановский перевал / В. Чернушенко // Сельская газета. — 1990. — 29 авг.

Спасылкі