Міхал Ежы Мнішак (1748 — , Слонім) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Чашнік каронны (1777—1778), сакратар свецкі вялікі літоўскі (1778—1781), маршалак надворны літоўскі (1781—1783) і маршалак вялікі каронны (1783—1793).
Трымаў Люблінскае, Явораўскае, Слонімскае, Растоцкае і Прасяткоўскае староствы. Кавалер шэрагу ордэнаў: Святога Станіслава (1774) і Белага Арла (1778)Męclewska M. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 221., расійскіх Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага (1781)Бантыш-Каменский Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 156..
Біяграфія міні|200пкс|злева|М. Е. Мнішак з дачкой
Прадстаўнік шляхецкага роду Мнішкаў гербу ўласнага, сын Яна Караля, падкаморага вялікага літоўскага, і Кацярыны з Замойскіх. Меў братоў Юзафа Яна і Станіслава Ежы.
Навучаўся ў Варшаве, Швейцарыі; вандраваў па краінах Еўропы.
Наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падтрымліваў ідэі Асветніцтва, распрацаваў праект акадэміі навук і нацыянальнага музея. Быў сябрам Таварыства элементарных кнігаў, Адукацыйнай камісіі.
У 1780—1781 займаў пасаду сакратара дэпартамента замежных інтарэсаў Пастаяннай Рады, у 1782—1786 — старшыня дэпартаменту паліцыі. Выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791. Выступаў за правядзенне рэформаў у Рэчы Паспалітай з апорай на Расію, за далучэнне караля і вялікага князя да Таргавіцкай канфедэрацыі.
На Гарадзенскім сойме (1793) адмовіўся падпісаць акты аб падзеле Рэчы Паспалітай і пакінуў пасаду маршалка вялікага кароннага. Па адмаўленні С. А. Панятоўскага ад стальца ў Горадні суправаджаў яго ў Пецярбургу.
Першы раз ажаніўся з Пелагеяй Тэрэзай Патоцкай, другі — з Уршуляй Замойскай. У другім шлюбе меў дачок Ізабелу і Паўліну.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Мнішкаў
Міхал Ежы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія каронныя Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Сакратары вялікія літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія каронныя Катэгорыя:Старосты слонімскія Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма Катэгорыя:Памерлі ў Цярнопальскай вобласці