Ярэ́мічы (, ) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Ярэміцкага сельсавета. Насельніцтва 318 чал. (2000).
Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Гісторыя thumb|злева|Царква, фота пач. XX ст.
Упершыню Ярэмічы згадваецца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце. У XVII ст. тут дзейнічала рачная прыстань на Нёмане.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і лічыла 81 дым. Паводле вынікаў перапісу (1897), у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходская школа, 2-класнае народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 6 крамаў, карчма. На 1908 — 172 двары. У 1912 тут дзейнічала крэдытнае таварыства.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградскага павета. З 1926 — у Турэцкай гміне Стаўбцоўскага павета.
У 1939 Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Мірскага, з 17 снежня 1956 Карэліцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 12 кастрычніка 1940 тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 — 125 двароў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 318 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 52, мяшчан-хрысціян і сялян 259, жабракоў 3 С. 413.; 1897 — 797 чал. XX стагоддзе: 1908 — 1240 чал.; 12 кастрычніка 1940 — 609 чал.; 1 студзеня 2000 — 318 чал.
Інфраструктура У Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя стаянкі каменнага і бронзавага вякоў Капліца (другой пал. XIX ст.) Спаса-Ушэсцеўская царква (1867)
Страчаная спадчына Сінагога
Вядомыя асобы Анатоль Аляксандравіч Жук (1949—2009) — беларускі акцёр, пісьменнік. Міхаіл Лойка (1892—1937) — беларускі эканаміст, географ, матэматык
Літаратура
Jeremicze (2) // 564.
Спасылкі
Катэгорыя:Ярэміцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства