Пётр Дарагастайскі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода мсціслаўскі (1600—1605) і смаленскі (з 1605).
Біяграфія Паходзіў з роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын полацкага ваяводы Мікалая і Ганны Войны, брат вялікага літоўскага маршалка Крыштафа Дарагастайскага.
25 кастрычніка 1597 названы кашталянам менскім, ў пачатку 1600 года стаў мсціслаўскім ваяводам, з 15 лютага 1605 — смаленскі ваявода.
Паводле веравызнання быў кальвіністам, у 1599 годзе названы правізарам евангельскім.
Меў сына Войцеха, які памёр бяздзетным у 1613.
Літаратура Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek — Warszawa 1899—1913. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
Пётр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Кашталяны менскія