Янка (Іван Юльянавіч) Рамано́ўскі (, — , ) — беларускі мастак. Пляменнік Янкі Купалы.
Біяграфія Нарадзіўся 24 жніўня 1928 года ў Мінску. Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі КупалыПалтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 170..
Правёў сваё дзяцінства побач з Янкам Купалам: з нараджэння і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Мінску і на дачы ў ЛяўкахЯнка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522..
Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросце ў Мінскай студыі юных дараванняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Мінску. У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў В.Цвіркі, І. Ахрэмчыка, П. Любамудрава.
З 1960 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках.
Член Саюза мастакоў Беларусі з 1962 года.
Працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць» (1960—1974).
Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССРВыстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — С.3..
Памёр 25 чэрвеня 1974 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчы шлях Працаваў у станковай і кніжнай графіцы (літаграфія, акварэль, гуаш, аловак, вугаль), а таксама ў алейным жывапісе . Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў тэхніку афортаВасілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 12..
Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыпломная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы серыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазіцый, але пазней у сваім развіцці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсленасць у напрамку партрэту. Большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага звязана з адлюстраваннем жыццёвага і творчага шляху Я. Купалы: маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясціны ў Мінску і Ляўках.
Постаць
Выбраныя творы партрэт Я. Купалы (1958, палатно, алей, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы) «Янка Купала на бровары», «Янка Купала ў Пецярбургу», «Янка Купала на абарончых рубяжах пад Масквой. 1941 г.» (1959, каляровая літаграфія, кампазіцыйныя партрэты) «Янка Купала і Якуб Колас у Мінску», «Янка Купала на Волзе. 1942 г.» (1960, афорт, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы) партрэты А. Міцкевіча (1954), Я. Коласа (1960), бацькі Я. Купалы Д. Луцэвіча (1960) (жывапіс, музеі Я. Купалы) «Янка Купала з моладдзю» (1962, палатно, алей, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы) партрэты В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі, Я. Коласа, З. Бядулі, К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага, П. Броўкі, Я.Маўра (графіка) графічныя лісты (папера, вугаль) на тэмы твораў Я. Купалы: паэм «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955, 1957), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958) і інш. медаль і значкі, прысвечаныя 90-годдзю Я. Купалы і Якуба Коласа
Літаратура
Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522. Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог / Склад. і прадмова Р. Віткоўскі. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — 12 с. Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с. ISBN 5-340-0139-1. Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я. Купалы, Міжнар. фонд Я. Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003. Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 167—174. Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5. Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 1, 12. Раманоўская Ядвіга. Мастак з роду Купалы / Газета «Літаратура і мастацтва». — 21 мая 2004 года. — С. 14.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Асобы, звязаныя з Янкам Купалам