Сэрцападобнікі (Cardiidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў з атрада Veneroida. Каля 30 родаў, больш за 250 відаў (гл.серыпес грэнландскі). Пашыраны ўсюды. Жывуць на мелкаводдзі, пераважна ў цёплых водах. Фільтратары. Буйныя віды ядомыя.

Апісанне Таўстасценная ракавіна выпуклая, мае сэрцападобную форму. Дасягаюць у даўжыню да 10 см, маюць рэбры, у некаторых відаў ёсць шыпы. Нага добра развітая, з яе дапамогай малюскі не толькі перасоўваюцца і хутка закопваюцца ў грунт, але і падскокваюць на некалькі сантыметраў над дном, калі адчуваюць небяспеку. Сілкуюцца планктонам і дэтрытам. У адрозненне ад большасці малюскаў з'яўляюцца гермафрадытамі і могуць хутка размнажацца.

З'яўляюцца аб'ектам здабычы.

Класіфікацыя thumb|200px|Acrosterigma cignorum Acanthocardia Acrosterigma Americardia Cardium Cardium costatum — Рабрысты сэрцападобнік Cerastoderma Clinocardium Corculum Ctenocardia Dinocardium Discors Fragum Fulvia Hypanis Laevicardium Laevicardium laevigatum Lophocardiium Lunulicardia Lyrocardium Microcardium Nemocardium Papyridea Parvicardium Plagiocardium Pratulum Ringicardium Serripes Trachycardium Trigoniocardia''

Літаратура

Катэгорыя:Двухстворкавыя