Здзіслаў Дурчэўскі (; , мястэчка Длонь Пазнаньскага ваяводства, Польшча — , Варшава) — польскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1936).

З 1932 працаваў у Археалагічным музеі ў Варшаве. У 1937 ўзначаліў даследаванні на Замкавай гары ў Гродна, пасля адхілення ад прац вядомага даследчыка Ю. Ядкоўскага. На плошчы 240—300 м выявіў культурны пласт 4,65 м. Выявіў фрагменты драўлянай забудовы дзядзінца XII—XV стст. з рэшткамі 23 забудоў і шматлікімі археалагічнымі знаходкамі (каля 9 тысяч). У кастрычніку 1939 — снежні 1940 працаваў у Вільні, потым у Варшаве, дзе загінуў у час Варшаўскага паўстання.

У гады Другой сусветнай вайны калекцыя знаходак З. Дурчэўскага разрабавана, а дакументацыя знішчана. Часткова запісы пра вынікі раскопак Дурчэўскага апублікаваў М. Варонін у сваёй манаграфіі «Старажытнае Гродна» (1954).

Працы Durczewski Zdzisław. Stary Zamek w Grodnie w świetle wykopalisk dokonanych w latach 1937-1938. Grodno, 1939. Wojewódzki Komitet Uczczenia Króla Stefana Batorego w Grodnie

Літаратура Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. А—К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Польшчы