Сабор Святых Пятра і Паўла (, скарочана — Petrov) — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў горадзе Брно, Чэхія. Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла з'яўляецца кафедральным саборам епархіі Брно. Храм з'яўляецца нацыянальным помнікам Чэхіі і адным з самых важных архітэктурных помнікаў Паўднёвай Маравіі.
Гісторыя Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў раманскім стылі ў 1296 г. 5 снежня 1777 Святым Прастолам была заснавана епархія Брно і царква святых апосталаў Пятра і Паўла стала кафедральным саборам епархіі. На мяжы XIX і XX стагоддзяў храм быў перабудаваны ў неагатычным стылі. Інтэр'ер храма з'яўляецца пераважна барочнага стылю. Дзве 84-метровыя вежы царквы былі збудаваныя ў 1904—1905 гг. па праекце архітэктара Аўгуста Кірстэйна.
Фотагалерэя
Літаратура Bilek, Jiří, Brněnské kostely, Šlapanice : Vlastním nákladem, 2000. S. 9-18. Kuca, Karel, Brno: vývoj města, předměstí a připojených vesnic, Praha : Baset, 2000. ISBN 978-80-86223-11-7. Samek, Bohumil, Umělecké památky Moravy a Slezska 1. A-I, Praga, Academia, 1994. 651 s. ISBN 80-200-0474-2.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Брно Б Катэгорыя:Збудаванні Чэхіі ў гатычным стылі Катэгорыя:Саборы Чэхіі