Ян Антоні Храпавіцкі (, вёска Падбярэззе каля Віцебска — , Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзённіка. Харунжы (з 1650) і падкаморы смаленскі (з 1660), ваявода віцебскі (з 1669). Трымаў Дарагабужскае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх герба «Газдава», сын Крыштафа і Алены з Войнаў-Ясянецкіх. Скончыў калегіум Навадворскага ў Кракаве, працягваў навучанне ў Лондане і Падуі. У 1637 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю і зрабіць кар’еру.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 гадоў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
У сярэдзіне XVII ст. удзельнічаў у працы камісіі для размежавання Веліжскага і Усвяцкага старостваў з Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісанні Андросаўскага перамір’я (1667).
Дзённік
Пакінуў дзённік за 1658—1685 гады — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсць звесткі пра палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыццё заможнай шляхты, звычаі і норавы.
Крыніцы
Літаратура
Ян Антоні Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Падкаморыя смаленскія Катэгорыя:Харунжыя смаленскія Катэгорыя:Старосты дарагабужскія Катэгорыя:Старосты азярыцкія Катэгорыя:Старосты маркаўскія Катэгорыя:Адміністратары Магілёўскай эканоміі Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Памерлі ў Віцебску Катэгорыя:Аўтары знакамітых дзённікаў