Бе́лыя Карпа́ты (, ), частка Заходніх Карпат, на ўсходзе Чэхіі і Славакіі. Белыя Карпаты служаць натуральнай мяжой паміж Чэхіяй і Славакіяй. Найвышэйшы пункт — гара Велька Яворына, 970 м над узроўнем мора, якая знаходзіцца непадалёк ад г. Нова Места-над-Вагам.

Белыя Карпаты маюць змяшаную лясную і лугавую расліннасць. Пераважаюць змяшаныя лясы з перавагай букаў. Флора Белых Карпат разнастайная, некаторыя віды архідэй Чэхіі і Славакіі сустракаюцца толькі тут — у чэшска-славацкім запаведніку «Белыя Карпаты».

Спасылкі

Катэгорыя:Заходнія Карпаты Катэгорыя:Горы Славакіі Катэгорыя:Горы Чэхіі