Сі Цзіньпін (нар. 1 чэрвеня 1953 г., павет Фупін, правінцыя Шаньсі) — кітайскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня КНР, генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая.
Кандыдат у члены ЦК КПК 15-га склікання (1997—2002), член ЦК КПК 16-17-га скліканняў (з 2002), член Палітбюро ЦК КПК і Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК 17-га склікання (з 2007). З 2008 займаў пасаду намесніка Старшыні КНР. Ён стаў пераемнікам Ху Цзіньтаа, які пакінуў свой пост 15 лістапада 2012. Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета ЦК КПК з 15.11.2012. 14.3.2013 на сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) Сі Цзіньпін абраны Старшынёй КНР.
Да 11 сакавіка 2018 года Старшыня КНР мог абірацца тэрмінам на пяць гадоў і займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, аднак дэпутаты УСНП 13-га склікання ўнеслі папраўкі ў канстытуцыю краіны, адмяніўшы абмежаванні на тэрмін паўнамоцтваў.
Чарговыя выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся 17 сакавіка 2018 года на пятым пленарным пасяджэнні першай сесіі УСНП 13-га склікання шляхам тайнага галасавання. Усе прысутныя 2970 дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі «за». Акрамя таго, Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, захаваўшы ў сваіх руках партыйнае, ваеннае і дзяржаўнае кіраўніцтва.
Пасля ўнясення паправак у Канстытуцыю Кітая ў 2018 годзе стала магчыма перавыбранне Сі Цзіньпіна, паколькі адна і тая ж асоба атрымала права займаць пасаду кіраўніка дзяржавы неабмежаваную колькасць разоў. 10 сакавіка 2023 года дэлегаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў аднагалосна перавыбралі Сі Цзіньпіна Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі. Ён стаў першым у гісторыі Кітая старшынёй, якога выбралі на трэці пяцігадовы тэрмін. Акрамя таго, палітыка перавыбралі на пасаду кіраўніка Цэнтральнага ваеннага савета Кітаяbelta.by.
Спасылкі
Біяграфія Сі Цзіньпіна на сайце Цэнтральнага народнага ўрада КНР
Катэгорыя:Генеральныя сакратары ЦК КПК Катэгорыя:Палітыкі Кітая Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кітая Катэгорыя:Члены ПК Палітбюро ЦК КПК