thumb|Кафэ-музей у Вене Адольф Лоас (; ,  — , , цяпер у складзе Вены) — выбітны аўстрыйскі і чэхаславацкі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, крытык стылю мадэрн у еўрапейскай архітэктуры XX стагоддзя. праца «арнамент і злачынства» — крытыка мадэрну, яго арнаментальнасці, і ў прыватнасці юнгендстылю. Адыграў значную ролю ў станаўленні інтэрнацыянальнага стылю.

Біяграфія Нарадзіўся ў Брно ў сям'і скульптара. З 1890 па 1893 вучыўся ў дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школе. Тры гады правёў у ЗША. З 1897 пачаў выступаць як тэарэтык і публіцыст па пытаннях сучаснай архітэктуры. У 1912 годзе арганізоўвае сваю школу архітэктуры, якая закрываецца з пачаткам Першай сусветнай вайны.

Працы

Інтэр'еры кафэ ў Вене (1904). Віла Беера на возеры Жэнфер (1904). Віла Карма каля Мантро на Жэнеўскім возеры (1904—1906). Інтэр'еры амерыканскага бара «Кертнер-бар» у Кертнердурхгангэ (1908). у Вене (1909). Дом Штэйнера, Вена (1910). Конкурсны праект будынка для газеты «Трыб'юн Таўэр» Чыкага (1910-я). Дом Мюлера, Прага 6, Над Градным вадаёмам, 14/642 (1928—1930). Віла была пабудавана, як жылы дом для спадара Фрэнсіса Мюлера. Цяпер музей, экспазіцыя прысвечана творчасці Адольфа Лоаса. http://www.mullerovavila.cz Тэарэтычная праца «Арнамент і злачынства» (1908).

Гл. таксама 19129 Лоас — астэроід, названы ў гонар архітэктара.

Літаратура Горюнов В. С, Тубли М. П. Архитектура эпохи модерна. Концепции. Направления. Мастера. — 2-е изд. — С.-Перербург: Стройиздат СПб, 1994. — С. 340. — ISBN 5-87897-004-X Loos Adolf // Osterreichisches Biographisches Lexikon. — VÖAW, 1993. — Т. 5. — S. 308—309.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Аўстрыі Катэгорыя:Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены