Ордэн Клемента Готвальда — вышэйшая ўзнагарода Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Гісторыя Заснаваны ў 1953 годзе як «Ордэн будаўніцтва сацыялістычнай Радзімы», у лютым 1955 года пераназваны ў ордэн Клемента Готвальда.

Статут Узнагароджанне адбываецца за выбітныя поспехі ў справе будаўніцтва сацыялізму ў Чэхаславакіі. Узнагароджваюцца як асобныя людзі, так і працоўныя калектывы.

Ордэн уручаецца таксама асобам, ганараваным ганаровым званнем Героя Чэхаславацкай Рэспублікі ці Героя Сацыялістычнай Працы Чэхаславацкай Рэспублікі.

Носіцца на левым боку грудзей.

Апісанне знака

Ордэн уяўляе з сябе залатую пяціканцовую зорку чырвонай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах прамянёў. У цэнтры ў залатым медальёне выява профілю Клемента Готвальда. Пры дапамозе вушкі і кольцы знак ордэна мацуецца да залатога звяна ў выглядзе вянка з ліпавага лісця з дыяментавым каменем. Верх звяна — залатая пласціна з надпісам «ČSSR». Звяно мацуецца да нагруднай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з цёмна-чырвонай паласой па сярэдзіне.

Гл. таксама

:Катэгорыя:Кавалеры ордэна Клемента Готвальда Шаблон узнагароды

Спасылкі

Ордэн Клемента Готвальда на сайце www.vyznamenani.net Order of Klement Gottwald

Клемент Готвальд Катэгорыя:Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды