Леанард Габрыэль Пацей ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1686). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.
Дзяржаўная дзейнасць
Займаў пасады берасцейскага земскага пісара (1662—1672), падсудка (1672—1676) і земскага суддзі (1676—1686). Дзякуючы ўдалай жаніцьбе з прадстаўніцай уплывовага роду Агінскіх змог дасягнуць сенатарскай годнасці, атрымаўшы ў 1686 тытул віцебскага ваяводы. Быў таксама паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ.
Удзельнічаў у бітвах з туркамі на Украіне ў 1670-х. Знаходзіўся ў апазіцыі да караля Яна III Сабескага.
Сям’я Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Пятра, берасцейскага земскага пісара, і Соф’і з Казаноўскіх. З’яўляўся ўнукам берасцейскага ўніяцкага епіскапа Іпація Пацея.
Ажаніўся з Рэгінай Агінскай, дачкой троцкага цівуна Самуэля Льва Агінскага і удавой іншага троцкага цівуна Вальтэра Корфа. Меў з ёй дзяцей: Людвіка Канстанціна (1664—1730), вялікага літоўскага гетмана; Казіміра Аляксандра (1666—1728), віцебскага ваяводу.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Леанард Габрыэль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Суддзі земскія берасцейскія Катэгорыя:Падсудкі берасцейскія Катэгорыя:Пісары земскія берасцейскія Катэгорыя:Старосты суражскія Катэгорыя:Старосты рагачоўскія Катэгорыя:Старосты жыжморскія