Ян Караль Мнішак (1716 — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Староста галіцкі, каронны лоўчы ў 1736—1742 гадах, падкаморы вялікі літоўскі з 1742 года; генерал-лейтэнант каронных войскаў. Трымаў шматлікія староствы.

Сям’я Сын кракаўскага кашталяна Юзафа Мнішка і яго другой жонкі Канстанцыі Тарла. У 1741 ажаніўся з Кацярынай Замойскай, дачкой смаленскага ваяводы Міхала Здзіслава Замойскага.

Меў сыноў Юзафа, Станіслава Ежы і Міхала Ежы, а таксама дзвюх дачок: Альжбету, якая стала жонкай Яна Домбскага, і Людвіку, якая выйшла за князя Аўгуста Казіміра Сулкоўскага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Мнішкаў

Ян Караль Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія каронныя Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай