Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбекава (БМА) () — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азербайджане. Дзеючы рэктар — Фархад Бадалбейлі.
Заснаваная 1920 годзе па ініцыятыве кампазітара Узеіра Гаджыбекава, як Азербайджанская дзяржаўная кансерваторыя. Сам Гаджыбекаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 года — рэктарам. Пасля яго смерці 1948 г. кансерваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансерваторыя была перайменаваная ў Бакінскую музычную акадэмію.
Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 кафедраў, ёсць магістратура, аспірантура і дактарантура. Пры акадэміі дзейнічаюць асаблівыя падраздзяленні: Спецыяльная музычная школа імя Бюльбюль (з 1931 года), Музычная школа-студыя (з 1980 года), Оперная студыя імя Мамедава (з 1984 года), а таксама 2 навуковыя лабараторыі.
У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў.
Сярод выпускнікоў кансерваторыі — Кара Караеў, Муслім Магамаеў, Вагіф Мустафазаде, Бюльбюль, Уладзімір Шаінскі.
Спасылкі Афіцыйны сайт Бакінскай музычнай акадэміі імя Гаджыбекава
Катэгорыя:Кансерваторыі Азербайджана Катэгорыя:Баку Катэгорыя:Культура Азербайджана