Крк () — востраў у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча — 405,78 км². Насельніцтва — 20165 чал. (2011 г.). Адміністрацыйны цэнтр — горад Крк.
Геаграфія
Крк — адзін з найбуйнейшых астравоў Харватыі і ўсяго Адрыятычнага мора. Аддзелены ад мацерыка вузкім пралівам (каля 1430 м), праз які ў 1980 г. быў пабудаваны мост. Сфарміраваны пераважна вапнякамі. Паўночныя берагі скалістыя. Паўднёвыя — спадзістыя, са шматлікімі пляжамі. Найвышэйшы пункт — 568 м. На цэнтральных і паўднёвых узгор’ях захаваліся рэшткі шыракалістых і хваёвых лясоў.
Гісторыя Крк быў населены ў эпоху неаліту. Знойдзены таксама рэшткі паселішчаў бронзавага веку, жалезнага веку і рымскіх часоў. Відавочна, у перыяд знаходжання ў складзе Рымскай імперыі быў населены выхадцамі з Італіі, бо кіраваўся італійскімі законамі. У 49 г. да н.э. не далёка ад Крк адбылася марская бітва паміж Цэзарам і Пампеям.
У ранняе Сярэднявечча ўваходзіў у склад Візантыі, што было падцверджана дагаворам 812 г. паміж візантыйскім і франкскім імператарамі. У гэты час на востраў перасяляліся славяне, якіх адціскалі авары. Відавочна, насельніцтва ў гэты час было змешаным, бо крыніцы сведчаць, што жыхары Крк размаўлялі на «стракатай мове». Акрамя харвацкай мовы, тут доўгі час карысталіся веглійскім дыялектам далмацкай мовы.
У XI ст. захоплены венецыянцамі. Яны перадалі ўладу над Крк мясцовай сям’і Дуджамаў, прадстаўнікі якой атрымалі тытул графаў Крк. Дуджамы выплачвалі Венецыі падаткі, аднак захоўвалі ўнутраную аўтаномію і вялі актыўную знешнюю палітыку. У XIII ст. яны захапілі таксама частку мацерыковага адрыятычнага ўзбярэжжа і фармальна падпарадкаваліся Венгрыі. У 1430 г. за іх сям’ёй замацавалася прозвішча Франкапанаў. Сцвярджалася, што яны маюць старажытнае рымскае паходжанне. Адгалінаванні Франкапанаў заставаліся дамінуючымі магнатамі Харватыі да сяр. XVII ст.
XIV — XVI стст. адзначаныя культурным росквітам Крк. Дзякуючы дзейнасці графаў, востраў наведвалі многія інтэлектуальныя дзеячы Харватыі. Тут доўгі час карысталіся глаголіцай.
У 1480 г. Крк зноў адышоў да Венецыі. У 1797 г. далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 1918—1920 гг. акупаваны Італіяй. У 1920 г. стаў часткай Югаславіі. У гады II Сусветнай вайны зноў акупаваны Італіяй, а ў 1943—1945 гг. — нацысцкай Германіяй. Пасля вайны вярнуўся ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.
Насельніцтва Год15251527153916031636172717701853188018901921193119481953196119712011 Колькасць10.00010.4618.0006.6375.0008.0009.57115.57018.08922.23020.84220.04317.68916.82014.54813.11020.165
Эканоміка Асновай эканомікі з’яўляюцца сельская гаспадарка, вытворчасць белага віна і абслугоўванне турыстаў.
Галерэя
Спасылкі
Island Krk Turistička zajednica otoka Krka
Катэгорыя:Астравы Харватыі Катэгорыя:Астравы Адрыятычнага мора