Старо́бін (, ) — гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Старобінскага сельсавета.

Знаходзіцца за 12 км да поўдня ад горада Салігорск і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 145 км ад Мінска, на рацэ Случ. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Салігорскам, Любанню, Мікашэвічамі. Насельніцтва 6175 чал. (2017).

Гісторыя Вядомы з XVI стагоддзя як слабада Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага. Уладанне князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. У 1654 годзе атрымаў права на штотыднёвы гандаль і 4 кірмашы на год. У 1680 годзе мястэчка ў Новагародскім ваяводстве. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі ў Слуцкім павеце. У 1924—1962 гадах цэнтр раёна. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак. З 1962 года ў Любанскім, з 1965 года ў Салігорскім раёнах. 6 тыс. чал. у 2006.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 496 чал.; 1897 — 3,3 тыс. чал. XX стагоддзе: 1959 — 5,8 тыс. чал.; 1970 — 7,1 тыс. чал.; 1995 — 5,9 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2001 — 6,0 тыс. чал.; 2016 — 6055 чал.; 2017 — 6175 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы паліўнай (ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод»), лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Гістарычныя і памятныя мясціны

Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — Свята-Іаана-Прадцечанская царква (пасля 2005) Мікалаеўская царква (1859) Свята-Мікалаеўская царква (канец XX ст.) Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Мемарыяльны комплекс у памяць савецкіх воінаў, партызан і землякоў. Магілы ахвяр фашызму.

Вядомыя асобы Анатоль Арсеньевіч Адарчанка — беларускі медык-мікрабіёлаг Ніна Арсеньеўна Антановіч (нар. 1966) — беларускі палітолаг, спецыяліст у галіне тэорыі і філасофіі палітыкі, гісторыі і метадалогіі палітычнай навукі. Навум Аронавіч Бірг (1927—2008) — вучоны, урач-тэрапеўт, доктар медыцынскіх навукЧувашская энциклопедия . Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. у 1925) — вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі, доктар медыцынскіх навук — С. 389..

Міхась Ключановіч (1901—1938) — слуцкі паўстанец, паэт. Таццяна Аляксандраўна Корж (нар. 1993) — беларуская лёгкаатлетка. Сяргей Паўлавіч Крывашэеў (нар. 1944) — беларускі архітэктар. Галіна Кліменцьеўна Макарава (1919—1993) — актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка БССР, Народная артыстка СССР.

Мікалай Іванавіч Янчык (нар. 1947) — беларускі архітэктар.

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства