Аляксандр Юр’евіч (кан. XIV—пач. XV ст. — пасля 1454) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі земскі (зг. 1442—1454).

Біяграфія Звесткі пра пана Аляксандра Юр’евіча дужа скупыя. Магчыма, нашчадак або родзіч радных паноў вял. кн. Свідрыгайлы — Івана і Андрэя Валатовічаў. Такую думку выказвалі прынамсі О. Галецкі і А. Аднарожанка, бо ў 1433 годзе «отчызнай» пана Андрэя Валатовіча названа Загорава, а ў 1470-я гады яно ўжо уладанне сына пана Аляксандра Юр’евіча. Паны Іван і Андрэй Валатовічы запісаны ў памяннік Гарадзішчанскага манастыра, туды ж запісаны і «скарбнік земскі літоўскі пан Аляксандр», напэўна, тоесны Аляксандру Юр’евічуPomianyk of Horodyshche… p. 13..

Згадваецца як скарбны ў 1442-1443РИБ. Т.27, Стб. 89; яно ж: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498): Užrašymų knyga 3 / Parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 1998. — f. 54. (датавана 6 індыктам, ), калі атрымаў 10 «чалавек» Судзейкаецаў. Таксама вядома наданне нейкаму Аляксандру без тытула і ўраду людзей-даннікаў, якіх перад тым Міцька Таўтвілавіч трымаў, датуецца ваяводствам Даўгерда (да 1442/1443) і пісарствам Логвіна (з 1440), складальнікі зборнікаў РИБ не выключалі, што ён можа быць тоесны пану Аляксандру Юр’евічуРИБ. Т.27, Стб. 61..

Сам як падскарбі земскі быў сведкам надання 14.9.1451-1454Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.Antanavičius ir A.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25 / Подгот.: Д. Антанавичус, А. Балюлис. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. — 460 с. — № 46, P. 112—113. (датавана без года). Паводле «Хронікі Быхаўца», пасля паразы пад Хойніцамі (18.9.1454) ваяводы віленскі Ян Гаштольд і троцкі Івашка Манівідавіч паслалі з панам падскарбім Аляксандрам Юр’евічам 80000 залатых каралю Казіміру, які прасіў паноў-раду пазыкі са скарбу на новую кампанію супраць Ордэна.Полное собрание русских летописей. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская, Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного. — М.: Наука, 1975. — 234 с. — С. 162.

Да пачатку XX ст. Загораўскаму манастыру належаў звон з надпісам: , — апісаны ў 1892 годзеДевятисотлетие православия на Волыни. 992—1892 г. — Житомир, 1892. — Ч. 1. — С. 107.. Станам на 1908 год, надтрэснуты звон, вагой 12 пудоў 30 фунтаў, захоўваўся ў галоўнай бажніцы манастыраДенисов Л. И. Православные монастыри Российской империи. — М., 1908. — С. 160.. Дата на зване — 7000 год ад стварэння свету, адпавядае 1492 году, але не вядома ці пэўна яна пададзена апісаннем 1892 года, да цяперашняга часу звон не захаваўся.

Паводле надпісу на зване, трымаў маёнтак Загорава.

Сям’я Паводле надпісу на зване, жанаты быў з Настассяй невядомага паходжання. З паслання да Папы Сікста IV ад 1476 года вядомы сыны — Міхаіл з Загорава, Андрэй з , Солтан і Іван, з іншых крыніц — сын Юрый і бязыменная дачка, жонка Багдана Храптовіча.

У сучаснай гістарыяграфіі Аляксандра Юр’евіча і частку яго нашчадкаў далучаюць да роду Солтанаў, але самі так зваліся толькі нашчадкі Солтана Аляксандравіча.

Літаратура Pomianyk of Horodyshche [Text] / The University of Manitoba. Department of Slavic studies. — Winnipeg : The Ukrainian of Manitoba press, 1962 . — (Radings in Slavic literature ; 2). Part 1 : A.D. 1484 / The University of Manitoba. Department of Slavic studies; ed. J. B. Rudnyckyj. — 1962. — 54 p.

Катэгорыя:Солтаны Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія