Тыцыян Юстынавіч Табідзэ (; 21 сакавіка (2 красавіка) 1895, сяло Чквішы, Кутаіская губерня — 16 снежня 1937) — грузінскі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і сельскага святара. З 1905 года вучыўся ў Кутаіскай гімназіі — там жа, дзе і У. У. Маякоўскі. Рана пачаў пісаць вершы, з 6 класа гімназіі (1912 год) друкаваў вершы і пераклады рускіх і французскіх паэтаў на грузінскую мову — спачатку ў кутаіскіх газетах, а затым і ў тыфліскіх.
Скончыў у 1917 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У Маскве зблізіўся з рускімі сімвалістамі. Адзін з арганізатараў грузінскай сімвалісцкай групы «Блакітныя рогі» (1915), рэдагаваў орган гэтай групы «Барыкады». Кожнага паэтычнага госця Тбілісі першымі сустракалі, як правіла Тыцыян Табідзэ і Паала Яшвілі. Табідзэ ў гэтых адносінах працягваў традыцыю славутага паэта Аляксандра Чаўчавадзэ.
У верасні 1924 года яны сустрэлі Сяргея Ясеніна. У 1931 годзе Грузію наведаў Барыс Пастарнак, дзе і адбылася гістарычная сустрэча двух паэтаў, якія сталі блізкімі сябрамі. У пачатку 1937 года ў Маскве і Ленінградзе прайшлі творчыя вечары Тыцыяна Табідзэ; у тым жа годзе ён быў рэпрэсаваны, расстраляны 16 снежня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.
На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Максім ЛужанінГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Літаратура
Barnes, Christopher J. (2004), Boris Pasternak: A Literary Biography, p. 147. Cambridge University Press, ISBN 0521520738
Катэгорыя:Паэты Грузіі Катэгорыя:Грузінскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Грузіі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР