Святаполк Ізяслававіч, у хрышчэнні Міхаіл (Татищев В. Н. История Российская, т. II. — М.; — Л., 1963. — С. 79. — АМГ, артыкул за 6622 (1114) г., Вышгарад) — князь полацкі (1069—1071), наўгародскі (1078—1088), тураўскі (1088—1093), вялікі князь кіеўскі (1093—1113).
Біяграфія Сын вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча, старэйшага з сыноў вялікага князя Яраслава Уладзіміравіча.
Як старэйшы з усіх Яраславічаў быў актыўным дзеячам. У 1069 годзе, пасля смерці ў Полацкубрата Мсціслава Ізяслававіча ён стаў полацкім князем, праўда, ненадоўга. Ужо ў 1071 годзе Усяслаў Брачыславіч выгнаў Святаслава з Полацка і пайшоў супраць іншага брата — Яраполка, але няўдала. Пасля выгнання з Полацка Святаполк быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе не атрымаў ноўгарадскі сталец, дзе сядзеў да 1088 года.
У 1093 годзе стаў вялікім князем кіеўскім, але пакінуў за сабой і Тураў. У Кіеве са Святаполкам была і яго тураўская дружына, з якой ён раіўся, што не вельмі падабалася мясцовай арыстакратыі.
Памёр у 1113 годзе. Пасля яго смерці Кіеў заняў Уладзімір Манамах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя ў Кіеве Катэгорыя:князі полацкія Катэгорыя:князі тураўскія Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія Катэгорыя:князі наўгародскія