Табулатура — форма пераважна інструментальнай натацыі, якая аперуе рабочымі элементамі музычнага інструмента (клавішамі, струнамі, ладамі). Для скарачэння запісу ў табулатуры ўжываюцца літары, лічбы і адмысловыя знакі.

У тыповай табулатуры мелодыя паказана на некалькіх гарызантальных лініях, (у выпадку з гітарнай табулатурай) адпаведных струнах гітары; ноты пазначаныя лічбамі ладоў і размешчаны паслядоўна па долях.

Перапрацоўка ў табулатуру вакальнага арыгінала называецца інтабуляцыяй. Струнныя шчыпковыя Гарызантальныя лініі азначаюць струны інструмента, размешчаныя на табулатуры па парадку зверху ўніз ад тонкіх да тоўстых. Лічба на струне азначае нумар ладу, на якім яе неабходна заціснуць (адсюль другая назва табулатуры для струнных шчыпковых — лічбавая натацыя). Лічба 0 — гучанне адкрытай (не заціснутай) струны. Вертыкальная рыса — мяжа такту. Працягласць нот і паўзы паказваюцца як у стандартнай натацыі. Прыклад найпрасцейшай гітарнай табулатуры без указання працягласці нот (пачатак песні «В траве сидел кузнечик»): -5-|-0-5-0-5-4-4---4-|-0-4-0-4-5-5-----|

На табулатуры можна абазначаць дадатковыя прыёмы гуказдабывання. Напрыклад: |-12-9--------------------------| |------12-9---------------------| |-----------11-9-11b-9----------| |----------------------11-9-9h11|

, дзе сёмую ноту трэба ўзяць з прыёмам «бэнд» (bend), пры якім паднімаюць ці апускаюць струну з вызначанай ноты ладовай рукой. Калі тон дасягае гуку на адзін лад наперад (напрыклад: згінаюць 8-ы лад і ён пачынае гучаць як 9-ы лад), гэта называецца паўбэндам. Калі ён дасягае гуку на два лады наперад, гэта называецца поўным бэндам (напрыклад: згінаюць 8-ы лад і ён пачынае гучаць як 10-ы лад). Апошняя нота бярэцца ўзыходзячым легата (hammer-on).

Літаратура

Табулату́ра // Apel W. Notation of polyphonic music. Cambridge, Mass., 1942; выпраўленае і дапоўненае выданне на нямецкай мове: Die Notation der polyphonen Musik. Leipzig, 1981.

Вахромеев В. А. Табулату́ра // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 367—370. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Музычная натацыя