Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе () — чацвёрты і апошні з турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца штогод у жніўні—верасні на працягу двух тыдняў перад Днём працы ў ЗША. Асноўны турнір складаецца з пяці першынствоў: адзінкавыя мужчынскія і жаночыя, парныя мужчынскія і жаночыя, змяшаныя парныя, а таксама два дадатковыя юнацкія турніры і спецыяльны турнір інвалідаў.
Ад 1978 года турнір праводзіцца ў Нацыянальным тэнісным цэнтры USTA, размешчаным у парку Флашын Медаўз-Карона ў Куінсе, Нью-Ёрк.
Значным адрозненнем Адкрытага чэмпіянату ЗША ад трох іншых турніраў Вялікага шлема з’яўляецца прысутнасць тай-брэйкаў у фінальным сэце. У астатніх турнірах пяты сэт для мужчын і трэці для жанчын доўжыцца, пакуль хтосьці не выйграе паводле рэзультатаў двух геймаў.
Гісторыя Адкрыты чэмпіянат ЗША паходзіць з двух асобных турніраў: мужчынскага і жаночага. Упершыню мужчынскі турнір быў праведзены ў жніўні 1881 года ў Ньюпарт Казіно, Ньюпарт, Род-Айленд. Гэты турнір атрымаў назву «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод мужчын» (). У турніры маглі ўдзельнічаць толькі клубы-члены Нацыянальнай асацыяцыі вялікага тэніса ЗША.
Праз шэсць гадоў, у 1887 годзе, у Крыкетным клубе Філадэльфіі адбыўся першы афіцыйны тэнісны чэмпіянат сярод жанчын (), а ў 1889 — чэмпіянаты сярод жаночых і змяшаных пар.
У 1900 годзе быў упершыню праведзены «Нацыянальны чэмпіянат ЗША сярод мужчынскіх пар» (). Спачатку турнір праводзіўся асобна ва ўсходняй і заходняй частках краіны для выяўлення двух наймацнейшых камандаў, якія пасля гулялі паміж сабою, а пераможца атрымліваў права змагацца за чэмпіёнства з дзейным уладальнікам тытула. Практыка правядзення папярэдніх раўндаў была спыненая ў мужчынскай частцы турніру ў 1911 годзе і ў жаночай у 1918 годзе.
Эра адкрытага тэніса пачалася ў 1968 годзе, калі ўсе пяць першынствоў былі аб’яднаныя ў адзін агульны турнір пад назвай «Адкрыты чэмпіянат ЗША» (), які праводзіўся ў Тэнісным клубе Уэст Сайд, у Форэст Хілс. Акрамя таго, турнір 1968 года быў упершыню адкрыты для тэнісістаў-прафесіяналаў, якім не дазвалялася выступаць у турнірах да таго моманту. У тым жа годзе ў спаборніцтвах удзельнічала 96 мужчын і 63 жанчыны, прызавы фонд склаў 100 000 долараў ЗША. У 1978 годзе месца правядзення турніру было перанесена з Форэст Хілз у Флашын Медоўз, дзе з таго часу ён праходзіць кожны год.
Корты Галоўны корт турніру — Артур Эш Стэдыум (), названы ў гонар знакамітага тэнісіста Артура Эша, які выйграў першы аб’яднаны турнір у 1968 годзе. Трыбуны корта змяшчаюць 24 000 гледачоў. Да пабудовы гэтага корта галоўным з’яўляўся Луіс Армстронг Стэдыум ().
Матчы праводзяцца на адкрытых кортах на цвёрдым пакрыцці маркі DecoTurf.
Спасылкі Афіцыйны сайт