Шкала Данжона выкарыстоўваецца для адзнакі ступені пацямнення Месяца падчас поўнага месяцавага зацьмення. Прапанавана астраномам Андрэ Данжонам у выніку даследавання такой з'явы, як папялістае святло Месяца, калі Месяц асветлены святлом, якое праходзяць праз верхнія пласты зямной атмасферы. Яркасць Месяца падчас зацьмення залежыць і ад таго, наколькі глыбока Месяц увайшоў у цень Землі.

АдзнакаАпісанне0Вельмі цёмнае зацьменне. Месяц амаль нябачная, асабліва ў сярэдзіне поўнай фазы.1Цёмнае зацьменне, колер месяца шэры ці карычняваты. Дэталі адрозныя насілу.2Зацьменне цёмна-чырвонага ці ржавага колеру. Цэнтральная частка ценю вельмі цёмная, а яе знешні край параўнальна яркі.3Цагляна-чырвонае зацьменне. Цень звычайна мае яркі ці жоўты абадок.4Вельмі яркае медна-чырвонае ці аранжавае зацьменне. Цень мае сіняваты, вельмі яркі абадок.

Спасылкі Danjon Scale of lunar eclipse brightness  — сайт НАСА Яркасць месяцавага зацьмення па шкале Данжона  — пераклад артыкула з НАСА Поўнае месяцавае зацьменне

Катэгорыя:Астранамічныя з’явы Катэгорыя:Месяц