Падаро́ск (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Зэльвянка. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета. Меcціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыска, за 97 км ад Гродні.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Падароск датуецца 1522 годам, калі ў пераліку касцёлаў Віленскай дыяцэзіі згадваецца тутэйшы касцёл. У 1660 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў мястэчку Магдэбургскае праваСямён Печанко. Сядзіба ў Падароску // «Наша Ніва», 13 лістапада 2008.. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Дольскіх, Сцыпіёнаў дэль Кампа, Грыбоўскіх, Чачотаў. У 1776 годзе тут збудавалі касцёл, у 1780 — грэка-каталіцкую царкву.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Падароск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У 1854 годзе маёнтак набыў сын вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца, Раман. У 1854—1856 гг. ён перабудаваў тутэйшы сядзібны дом у стылі позняга класіцызму. Пры сядзібе існаваў спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамент) і інш. Станам на 1914 год у сяле было 78 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падароск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Падароск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 294 двары.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 80 муж., з іх шляхты — 5, духоўнага саслоўя — 1, мяшчан-хрысціян — 74 С. 413. XX стагоддзе: 1914 — 439 чал.; 2000 — 707 жыхароў у 294 дварах. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 717 чал.

Інфраструктура У Падароску працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Сядзіба Чачотаў (XIX ст.) Царква Святой Тройцы (XVIII ст.) Касцёл Святой Елісаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці (1990-я)

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх вайскоўцаў Другой сусветнай вайны. Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Podorosk // S. 463.

Спасылкі

Катэгорыя:Падароскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства