Тамагаўк, таксама тамагік, тамахаак — ударная кідальная і сякучая халодная зброя індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Назва паходзіць ад англійскай транслітарацыі тэрміна розных усходне-алганкінскіх моў. Першапачаткова так называліся разнастайныя баявыя дубінкі і паліцы, пазней — невялікія металічныя сякеркі на прамой дзяржальні.
Гісторыя У XVI—XVIII стагоддзях еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя тамагаўкі (у форме сякерак). Дзяржанні часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваенных абрадах індзейцаў тамагаўк меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырвоны колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваенны саюза. Выраз «пахаваць тамагаўк» азначаў «заключыць мір».
Зноскі
Літаратура
Тамага́ўк //
Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Баявыя сякеры Катэгорыя:Культура індзейцаў Катэгорыя:Кідальная зброя Катэгорыя:Кідальная зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Сякеры Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта